Беларускiм сем’ям, якія лаюцца з-за сітуацыі ва Украіне, філосаф раіць пазбавiцца ад тэлевізара i думаць самастойна.
Калі бачыш тэлесюжэты Кісялёва пра падзеі ва Украіне, міжволі ўзгадваеш стужку "Хвост матляе сабакам" - тэхналогіі палітычнага піяру адлюстраваны там настолькі дакладна і смешна, што яе амаль ніколі не паказваюць па расійскіх і беларускіх каналах.
У фiльме распавядаецца, як напярэдадні выбараў на другі тэрмін прэзідэнта ЗША звінавачваюць у сэксуальных дамаганнях. Прадвыбарчы штаб хуценька ладзіць манеўр па адцягванню ўвагі з дапамогай галівудскага прадзюсара: у СМІ для выбаршчыкаў тэрмінова распачынаецца штучная вайна Амерыкі з Албаніяй.
Гэтая вайна пачынаецца і скончваецца выключна ў тэлевізары, але прымушае амерыканцаў хвалявацца за свайго салдата, нібыта забытага на фронце, якога ніколі ўвогуле не існавала. А калі вайна сапраўдная, але СМІ распавядаюць іншае?
"Калі б мой бацька пачуў, якія рэчы я кажу пра падзеі ва Украіне, ён бы мяне забіў", - напаўжартаўліва паведаміла рэдактар TUT.BY-TВ Алена Андрэева на нядаўняй прэм’еры першай стужккі відэа-праекту "Гісторыя Б. 1917-1941 гг.". У беларускіх сем’ях зараз ідуць сапраўдныя бойкі меркаванняў наконт падзеяў у Крыме, бацькі лаюцца з дзецьмі. Нехта выступае на баку Расіі і падтрымлівае дзеянні Пуціна, нехта - наадварот.
Пра чыннікі гэтай з’явы карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з філосафам Ігарам Бабковым.
- Чаму падзеі ў суседняй дзяржаве здольныя падзяліць наша грамадства на два лагеры?
- Хацелася б верыць, што адзін лагер - гэта тыя, хто глядзяць тэлевізію, у тым ліку расійскую, а другі лагер - тыя, хто думаюць самастойна. Спадзяюся, тут няма ніякага сакрэта, але сапраўды, на жаль, за апошнія пару дзесяцігоддзяў была выгадавана магутная інфраструктура новай апрацоўкі свядомасці. Гэта адбываецца праз тэлеканалы, а таксама праз новыя медыя, якія непрыхавана разглядаюць сябе не столькі як інструмент незалежнага інфармавання грамадства, колькі як інструмент самой улады.
Хтосьці здолеў схавацца ад гэтых інструментаў, а хтосьці - не. З апошнімі не трэба неяк змагацца, а трэба іх пашкадаваць, знайсці магчымасць вывесці іх з-пад "арт-абстрэлу" гэтых новых медыя.
- А як гэта мажліва зрабіць?
- Напэўна, усеагульнага рэцэпта не існуе. Калі мы кажам пра сем’і беларусаў, у сітуацыі канфлікту трэба выкінуць тэлевізар.
- Бацькі ж не дурнейшыя за дзяцей, дык чаму яны вераць прапагандзе расійскіх тэлеканалаў?
- Я не экстрасэнс, мне цяжка пераўвасобіцца адначасова і ў аб’ект назірання і ў рэфлексіўны суб’ект, які ўсё пра гэтыя аб’екты ведае. Гэтыя людзі для мяне - загадка.
- Што перашкаджае знаёмаму з сецівам чалавеку звярнуцца да ўкраінскіх крыніц інфармацыі?
- Цікава было б сапраўды прааналізаваць гэтае пытанне, пабачыць гэты двухбаковы рух інфармацыйных плыняў на свядомасць чалавека. Усе нармальныя людзі разумеюць, што ўкраінцы паўсталі за свабоду, супраць татальнай карупцыі і гэтак далей.
Некаторыя вырашылі ў гэтай сітуацыі хаосу адхапіць кавалачак Украіны, што вельмі непрыгожа выглядае…
- На ваш погляд, якая частка грамадства падзяляе пазіцыю Пуціна? І чаму?
- Пакуль я не сустрэў сярод сваіх блізкіх і далёкіх знаёмых ніводнага чалавека, які б абраў пазіцыю Крамля. Мне хацелася б думаць, што ўвогуле асноўная маса беларусаў, усё ж такі, падтрымлівае ўкраінцаў.
Другие новости раздела «События в Украине: взгляд из Беларуси»
У России нет возможностей, а значит – и намерений развязать полномасштабную войну против Украины, но дестабилизация ситуации в стране остается одной из главных целей.
Почему в понедельник произошла трагедия в Киеве, в результате которой пострадали более 140 правоохранителей, а 3 бойца Нацгвардии Украины погибли? Чья в этом вина?
Пока у путинского режима есть ресурсы – угроза Третьей мировой войны остается. Запад должен ввести реальные санкции и оказать Украине помощь в модернизации армии и поддержать вооружениями.
Минские переговоры могут стать первым шагом к миру, за которым последуют конкретные действия: прекращение огня, сворачивание военной пропаганды, то есть поступательное выполнение соглашений.
Похоже, что Украина и Мариуполь воспринимаются Европой как не своя территория. Поэтому и вмешательство ЕС в российско-украинский конфликт такое вялое и непоследовательное.
Посетивший Мариуполь Петр Порошенко отметил, что никогда не видел этот город таким украинским. Что заставило преимущественно русскоговорящих местных жителей теперь поддерживать единство страны?
Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Лучше переговоры – пусть затяжные и сложные, чем гибель людей в вооруженном конфликте в Украине. Хотя эффективность встреч контактной группы в Минске вызывает массу вопросов.
Корреспондент «ЕвроБеларуси» посетил столицу непризнанной республики. Довольно ли местное население ДНР-овскими властями и жизнью в новых реалиях, схожих с Северной Кореей?
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.