Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Пад Ілавайскам у Данецкай вобласці зараз ляжаць непахаваныя целы 300 забітых расійскіх салдат. "Так дагэтуль памерлых ніхто не забраў", - распавёў 30 верасня камандзір добраахвотніцкага батальёна "Днепр-1" Юрый Бяроза в эфіры ўкраінскага тэлеканала 1+1. "Гэтая рэч, для якой я не магу знайсці тлумачэння", - дадаў Бяроза.
Чаму яны там ляжаць? Спытайцеся ў памерлых, хто пераможа ў гэтай вайне.
Што будзе далей, і калі чакаць перамір’я? Вядомы беларускі даследчык, пісьменнік, прафесар Анатоль Тарас распавёў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" сваё бачанне сітуацыі расійска-украінскага канфлікту:
"А дзе сепаратысты?"
- Сіутацыя на Украіне такая складаная, што неяк каротка яе ахарактарызаваць немагчыма - гэта, па-першае. Па-другое, кожны глядзіць на гэтую сітуацыю са свайго пункту гледжання. Мне здаецца, што гэта - працяг старажытнай гісторыі, так ужо было не адзін раз. Як толькі Масковія ці Расея крыху ўздымалася - эканамічна, палітычна, у ваенных адносінах, - яна адразу пачынала захопліваць новую зямлю.
Сёння, як мы бачым, уласна землі нікому не патрэбныя, але ж патрэбны кантроль над гэтымі землямі. Вось добры прыклад быў: навошта захапляць Беларусь? Яна і так захопленая, бо яна цягнецца ў рэчыве Маскоўскай палітыкі. Але калі тутака вектар палітыкі зменіцца, дык у нас будзе як на Украіне. А можа, і яшчэ горш.
А на Украіне, як толькі людзі паспрабавалі адарвацца ад Маскоўскага ланцуга, жыць сваім розумам, Масква адразу ж усхапілася і пачала здзяйсняць гэтую агрэсію. Як зараз пішуць, весцi "камбінаваную вайну" ці "інфармацыйна-псіхалагічную", і падтрымлiваць так званых сепаратыстаў…
Учора глядзеў па тэлебачанню і думаў: якія ж гэта сепаратысты? Казакі ў сваіх "кубанках", чачэнцы, расейскія вайскоўцы. А дзе сепаратысты?
"Сусвет ня будзе такім, як раней"
- Мне здаецца, што на украінскай зямельцы зараз вырашаецца лёс і Украіны, і Расіі, і Беларусі, і ўсёй Усходняй Еўропы. А мо, нават, і горш, бо я заўсёды ўзгадваю, што Першая сусветная вайна пачалася з-за Сербіі. А што такое была Сербія? Маленькая, вельмі бедная, амаль жабрацкая краіна, якая нікога не цікавіла. Але ж вайна пачалася і цягнулася больш за чатыры гады.
Другая сусветная вайна пачалася з-за Польшчы. А што такое Польшча была? Таксама бедная краіна. Ну, крыху больш, чым тая Сербія. Што, там прамысловасць, мо, была? Або нешта іншае цікавае? Але ж вайна пачалася і цягнулася шэсць год.
Чаму не можа пачацца Трэцяя сусветная вайна з-за Украіны, якая больш за Сербію і Польшчу даваенную, разам узятыя, у якой больш за 40 мільёнаў насельніцтва? Магчыма. Гэта вельмі хвалюе.
Калі лічыць, што сусветнай вайны ўсё ж такі ня будзе, дык усё роўна: у наступныя гады, як бы не скончылася тая вайна ва Украіне, якая зараз ідзе, сусвет будзе іншым. Ён ужо зрабіўся іншым. Ужо адбылося шмат такога, што цяжка было сабе ўявіць год таму.
Хто мог падумаць, што будзе вайна? Але ж яна ёсць. Хто мог падумаць, што будзе такая хлусня з боку Масквы? Але ж яна ёсць. Хто думаў, што будзе такая жорсткасць з абодвух бакоў? Але ж усё гэта ёсць. Сусвет ня будзе такім, як раней.
"Забіць, а потым думаць, што рабіць з нябожчыкам"
- Вось у нас у Менску ёсць такі сацыёлаг Сяргей Нікалюк. Дык ён кажа: "Менавіта вайна на Украіне - гэта і ёсць канец XX стагоддзя ўпсіхалагічным, палітычным, эканамічным сэнсе".
Пачалося XXI. Пачалося не вельмі прыгожа і зусім непрыемна. А як там скончыцца? Мая ўласная думка такая: нават калі маскоўцы захопяць Кіеў і акупуюць усю Украіну па левым беразе Дняпра - як яно і было раней, бо левабярэжная Украіна была часткай Расейскай імперыі, а правабярэжная - часткай Аўстра-Вугоршчыны, - усё роўна, Маскву чакае крах. Тое, што адбылося з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Я так лічу.
Зразумела, гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Наконт тых перамоваў, якія адбыліся ў Менску: як нехта вельмі добра напісаў у сеціве, "ваярам з абодзвюх бакоў трэба паспаць". Таму гэтае перамір’е, калі яно будзе больш за дзесяць дзён, тады будуць спадзяванні на нейкае вырашэнне канфлікту.
З аднаго боку, мы добры разумеем, што Расея не можа весці працяглую вайну. Для гэтага ў яе няма эканамічных рэсурсаў, і чалавечых - таксама. Але ж вядзе! Вось наколькі іх хопіць? Ніхто не ведае. Калі ж яны сабе там, у Крамлі, пачнуць думаць? Яны ж зараз не думаюць, ідуць наперад, як тыя бандыты: галоўнае, захапіць, а там будзем глядзець, потым разважаць. Бандыты ўсе ж так думаюць: трэба забіць, а потым думаць, што рабіць з нябожчыкам.
Таму нейкага празрыстага адказу, па пунктах, наконт развіцця падзеяў ва Украіне вам ніхто не дасць. Нават у Маскве не ведаюць, што будзе, бо яны планы будуюць адны, а рэчаіснасць - іншая.
Другие новости раздела «События в Украине: взгляд из Беларуси»
У России нет возможностей, а значит – и намерений развязать полномасштабную войну против Украины, но дестабилизация ситуации в стране остается одной из главных целей.
Почему в понедельник произошла трагедия в Киеве, в результате которой пострадали более 140 правоохранителей, а 3 бойца Нацгвардии Украины погибли? Чья в этом вина?
Пока у путинского режима есть ресурсы – угроза Третьей мировой войны остается. Запад должен ввести реальные санкции и оказать Украине помощь в модернизации армии и поддержать вооружениями.
Минские переговоры могут стать первым шагом к миру, за которым последуют конкретные действия: прекращение огня, сворачивание военной пропаганды, то есть поступательное выполнение соглашений.
Похоже, что Украина и Мариуполь воспринимаются Европой как не своя территория. Поэтому и вмешательство ЕС в российско-украинский конфликт такое вялое и непоследовательное.
Посетивший Мариуполь Петр Порошенко отметил, что никогда не видел этот город таким украинским. Что заставило преимущественно русскоговорящих местных жителей теперь поддерживать единство страны?
Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Лучше переговоры – пусть затяжные и сложные, чем гибель людей в вооруженном конфликте в Украине. Хотя эффективность встреч контактной группы в Минске вызывает массу вопросов.
Корреспондент «ЕвроБеларуси» посетил столицу непризнанной республики. Довольно ли местное население ДНР-овскими властями и жизнью в новых реалиях, схожих с Северной Кореей?
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.