BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спрэчкі вакол "выбітнага ліхадзея"

12.03.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Спрэчкі вакол "выбітнага ліхадзея"
Акции / Фото
Прэм’ерны паказа фільма "Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей" і дыскусія паміж стваральнікамі стужкі і вядомымі кінакрытыкамі адбыліся ў сталічным "Loft cafe" 11 сакавіка.
Студыя "Absalut прадакшн" пры падтрымцы Мiжнароднага кансорцыўма "ЕўраБеларусь" i Лятучага ўніверсітэта прадставіла аўдыторыі першы фільм цыкла новага відэа-праекту "Гісторыя Б. 1917-1941 гг.". Гэта серыя дакументальных сюжэтаў пра малавядомы перыяд гісторыі нашай краіны - ад рэвалюцыі 1917 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны . У цэнтры ўвагі стваральнікаў праекта - яркія асобы той эпохі. Фільм зроблены ў двух версіях - беларускамоўнай і рускамоўнай, каб пашырыць яго аўдыторыю.
 
Пасля прагляду стужкі пра пісьменніка, агента некалькіх замежных выведак і кантрабандыста Сяргея Пясецкага адбылося яе абмеркаванне з удзелам аўтара і рэжысёра фільма Алены Верашчагінай, творчай групы, гісторыкаў, культуролагаў, кінакрытыкаў, журналістаў.
 
Нерасфарбаваныя контурныя мапы мінулага
 
Рэжысёр і сцэнарыст стужкі, тэлежурналіст Алена Верашчагіна:
 
- Больш за год таму мы пачалі рабіць фільм. Нам хацелася даказаць гледачу, што гісторыя - гэта не тыя веды, якія ён атрымаў у сярэдняй школе. Вось бы атрымалася яго зацікаваіць, распавесці такую гісторыю, каб ён пачаў яе абмяркоўваць. Таму мы абралі вельмі складаны перыяд часу - 1917-1941 гады, калі нашую краіну рэзалі на кавалкі як торт, калі не выжыла БНР, калі мы на доўгія часы згубілі незалежнасць.
 
І герояў мы абралі вельмі складаных, не станоўчых і не адмоўных персанажаў. Хацелася, каб глядач паставіў сябе на месца героя, пражыў гісторыю нанова, каб лепей яе разумець. Сама ж стужка - ілюстрацыя да таго, што адбудзецца з намі заўтра, і дай Бог, каб я памылілася.
                                                                
Прадзюсар стужкі Леанід Каліценя:                            
 
- Навошта мы ўзяліся рабіць гэты фільм? Я нешта ведаў пра гісторыю Беларусі 60-70 гадоў мінулага стагоддзя, нават нешта пра 50-я, і вельмі шмат пра вайну. Вайна і немцы - гэта наша ўсё. А што было да вайны? І тут я зразумеў, што мае веды пра гэта - нерасфарбаваныя контурныя мапы: акрэсленае белае палотнішча, а чым напоўнена - незразумела. Пра рэпрэсіі ведаю, а вось якім было паўсюдзённае жыццё людзей той эпохі?
 
Таму адна з мэтаў праекта - расфарбаваць, зрабіць каляровай і жывой тую эпоху, насяліць асобамі мапы нашай гісторыі, зрабіць іх цікавымі для гледачоў. Іншая мэта - паказаць, што мы здольныя ствараць тэлевізійныя праекты для Беларусі за вельмі эканомныя сродкі. Бюджэт стужкі фактычна ў тры-чатыры разы меней за стандартны тэлевізійны бюджэт. Тэхніка дазваляе. Ключ да нашай будучыні ляжыць у разуменні і веданні сваёй гісторыі.      
 
"Актуальна ў кантэксце ўкраінскіх падзеяў"
 
Рэдактар TUT.BY-TВ Алена Андрэева:
 
- Я віншую аўтараў фільма і ўсю творчую групу і дзякую за тое, што пачалі гэтую працу. Задаваць пытанні, якія базуюцца на нашай гістарычнай спадчыне, мне падаецца, сёння вельмі актуальна, асабліва ў кантэксце ўкраінскіх падзеяў. Мне хацелася б, каб гэты фільм, як і ўся серыя, пашыралася, каб яго глядзелі людзі, якія будуць вырашаць пытанне: хто яны ёсць і куды ім рухаць гэтую краіну.
 
На маю думку, што ў стужцы больш пытанняў, чым адказаў. І асабіста я буду сёння шукаць для сябе адказы на гэтыя пытанні.
 
"Тут няма палітыкі"
 
Дызайнер, мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў:
 
- Мне здаецца, што Пясецкі - абсалютна не тая постаць, якую можна выкарыстоўваць у якасці сеткі каардынатаў перадваеннага перыяду. Асыцыяльны тып, які з усімі ішоў на канфлікт: што з бальшавікамі, што з немцамі, што з палякамі.
 
Па-другое, Пясецкі цікавы проста як з’ява, чалавек, які ніколі не будзе супрацоўнічаць з любой уладай. У яго няма грамадзянскай пазіцыі. Ён - авантурыст да мозгу косткаў. Яго ж выгналі з польскай выведкі, ён зарабіў два ці тры пункты ў турмах, пазней яго выпусцілі з турмы і ўзялі у Армію Краёвую, але выгналі і адтуль. Усе яго прыгоды - без нейкіх палітычных адзнак. Тут няма палітыкі, тут - першапачатковы жывёльны інстынкт выжываць у любой сітуацыі.
 
І мне шкада, што такая класная постаць як Пясецкі размыта ў фільме гістарачнымі даведкамі. Можа, варта паказаць саму фігуру, каб пасля гэтага чалавек захацеў пачытаць падручнікі гісторыі пра падзеі таго часу. 
 
Рэдкая "дакументалка" і экранная "вікіпедыя"
 
Сацыёлаг, даследчык візуальнай культуры Лідзія Міхеева:
 
- Я не магу не пагадзіцца з Міхалам Анемпадыставым, але ў нас вельмі мала "дакументалак", якія магчыма паказваць па незалежнаму тэлебачанню, і якія б не хварэлі на шчырую палітычную агітацыю. Тон падачы стужкі мне падаўся некалькі іранічным, з іранічнай дыстанцыяй да персанажа, што вельмі каштоўна. Галоўны герой - авантурыст, і да яго менавіта так і трэба ставіцца, што і робіць рэжысёр.
 
Музыка тых часоў, якая настрайвае нас на лёгкі лад, моманты акцёрскай гульні, якія ўключылі ў "дакументалку", - усё гэта выдатна падтрымлівае авантурны вобраз героя. Апрача за тое, для такой складанай тэмы ня так проста знайсці навуковых экспертаў і даследчыкаў.      
 
Культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў:
 
- Мяне вельмі пацешіла, што ў Беларусі з’яўляецца экранная "вікіпедыя". Тое, што я ўбачыў - вельмі сімпатычнае, але, прабачце, абсалютна павярхоўнае выказванне. З кропкі погляду фактуры, усё супер: фантастычны галоўны герой, музычка. Але распавядаць пра масавыя рэпрэсіі пад вось гэтыя вальсікі? Гэта штосьці не тое. Выкарыстоўваць карцінкі з Леніным 70-х гадоў, калі распавядыеш пра 20-30-я?
 
І, самае галоўнае: я нічога не ведаў пра Пясецкага, прабачце, я вінны. Але я нічога не даведаўся і пасля гэтай стужкі. Персоны за гэтым не бачна.
 
Мне вельмі была б цікава логіка развіцця героя: чаму раптам рабаўнік пачынае пісаць? Спадарства, гэта эпічны сюжэт! Чаму чалавек робіцца крымінальнікам? Проста так абставіны склаліся? Штосьці з генамі ў яго ня так? Калі будзеце працягваць працу, вам патрэбны якасны сцэнарыст, а па-другое, параю выразна фармуляваць пытанні і шукаць на іх адказы. Дзеля гэтага варта рабіць кіно. Жадаю, каб за такімі каляровымі кінакоміксамі прыйшлі рэчы больш глыбокія. Жадаю аўтарам навесці фокус.
 
"Пасля прагляду фільма хачу пачытаць творы Пясецкага"
 
Рэжысёр тэлебачання і журналіст Людміла Мельнікава:
 
- Я абсалютна не пагаджуся з тым, што стужку назвалі "кінакоміксамі". Я не лічу працу дакументаліста, рэжысёра і аўтара сцэнару Алены Верашчагінай павярхоўнай. Прасцей за ўсё вешаць цэтлікі на ўсё таму, хто ніколі не стаяў ля станка. Я не баюся прызнацца, што не ведала, хто такі Сяргей Пясецкі. І дзякуй творчай групе за тое, што пасля прагляду фільма я хачу пачытаць яго творы.
 
Пасля таго, як рэжысёр Бортка экранізаваў "Ідыёта", з паліц кніжных крамаў зніклі кніжкі Дастаеўскага, якія там ляжалі дзесяцігоддзямі. Гэта пра што кажа? Пра чароўную сілу мастацтва.
 
У фільме Верашчагінай ёсць аўтарская пазіцыя, якую няхай там нехта і не знайшоў. Пазіцыя - у танальнасці стужкі, і гэта - іранічнасць, а лёгкія недаказанасці далі прастору для думак.
 
Дэфіцыт авантурызму
 
Старшыня Рады міжнароднага кансорцыуму "ЕўраБеларусь", палітолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч:
 
- Я хутчэй згодны, чым не, з Макімам Жбанковым, і не стану абмяркоўваць якасці фільма. Мяне цікавіць болей тое, што зараз адбываецца з дакументалістыкай, з тэлебачаннем нашай краіны ў сэнсе цікавасці да гісторыі. Мне вельмі не падабаецца ідэалагічнае стаўленне да гісторыі - маляванне ў чорных альбо белых колерах гістарычных постацяў. Але, з іншага боку, мы ставімся да гісторыі з недзіцячай сур’ёзнасцю.
 
А тут аўтары абралі фігуру, якая дазваляе амаль ўсё. Адмарозак і авантурыст. Думаю, што без пэўнай адмарожанасці аўтараў падыходзіць да такой фактуры таксама нельга. Такіх авантурызму і палёту страшэнна не хапае нашым літаратуры, гісторыі і кіно. Вельмі сумна глядзець тэлебачанне. Бендэр і Пясецкі выварочваюць жыццё з іншага боку. І гэтае жыццё больш падобна да праўды, чым прыклады цалкам станоўчых ці адмоўных персанажаў. Дык вось мне не хапіла гэтай адмарожнасці ў фільме. 
 
Змагар з бальшавіцкім злом
 
Гісторык Алесь Бразгуноў:
 
- На жаль, з кніжак Пясецкага мы маем пераклад на беларускую мову з польскай толькі "Каханка Вялікай Мядзведзіцы" і "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі". Мне падаецца, што Алена Верашчагіна ўзяла правільную інтанацыю ў фільме - саркастычна-іранічную, як і ўсе кнігі Пясецкага, за выключэннем аднаго твора, складзенага з надрукаваных у розных газетах урыўкаў ужо пасля яго смерці. Гэта вельмі лірычны і надзвычайны раман "Адам і Ева", які распавядае пра перадваенную Віленшчыну. У ім Пясецкага можна ўбачыць з другога боку, але я, напрыклад, прызвычаіўся бачыць яго саркастычна-іранічным.
 
Сёння гучалі ацэнкі, што ніхто не ведае, якім быў Пясецкі. Я сустракаўся з яго сваякамі, якія жывуць у Англіі. А ў Кракаве сустракаўся з людзьмі, якія працавалі ў польскай выведцы. Ён быў звычаным няшчасным чалавекам, які ў сабе замкнуўся. Калі ты працуеш у выведцы, і нават не ў адной, які ў цябе павінен быць характар?
 
І яшчэ вось які цікавы факт з біяграфіі нашага героя. Бацька Пясецкага быў польскім панам з Ляхавіч, а маці - звычайная беларуская сялянка. Пясецкі быў пазашлюбным сынам пана, у маленстве яго бацька адлучыў ад маці. І калі Сяргею было тры ці чатыры гады, яна яго выкрала, але не на доўгі час. Пасля гэтага ён ніколі больш не бачыў сваёй маці.
 
Мне вельмі не спадабалася ацэнка Анемпадыстава пра невыразную палітычную пазіцыю Пясецкага. Яна была выражана вельмі ярка. Ва ўступе да сваёй трылогіі ён тлумачыць, чаму ўзяўся пісаць: каб змагацца сродкамі, якімі мажліва, з тым злом, якое называецца бальшавізмам. Пра гэтае гаворыцца і ў фільме. Таму ён не кантачыў ні з сацыялістамі, ні з фашыстамі. Нездарма ў фільме гучыць фраза пра тое, что ўсе гэтыя прастытуткі, трымальнікі прытонаў, наркаманы і гандляры какаінам былі для яго больш справядлівыя і чалавечныя, чым бальшавікі.)

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео