Вторник 26 ноября 2024 года | 01:52
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Казакевіч: Сцэнар анэксіі Беларусі на карысць Расіі ўжо не выглядае фантастычна

20.03.2014  |  События в Украине: взгляд из Беларуси   |  Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь,  
Андрэй Казакевіч: Сцэнар анэксіі Беларусі на карысць Расіі ўжо не выглядае фантастычна

Пераўтварэнне Беларусі ў суб’ект, ці некалькіх суб’ектаў федэрацыі, можа разглядацца расійскім кіраўніцтвам як магчымасць прадухіліць непатрэбныя ускладненні на заходніх ускраінах “рускага свету”.

 Таксама гэта можа быць магчымасцю пазбегнуць неабходнасці пастаянна губляць сілы і час на перамовы і кансультацыі з афіцыйным Мінскам ва ўмовах супрацьстаяння з Захадам.

Мінск імкнецца заняць нейтральную пазіцыю ў расійска-ўкраінскай вайне, што заслугоўвае станоўчай ацэнкі. На жаль, Крэмль мае мноства механізмаў уздзеяння на афіцыйны Мінск. Можна прагназаваць узмацненне расійскага ціску на беларускія ўлады.

Ці ўдасца Мінску прымірыць Расію з Украінай? Ці не чакае Беларусь лёс Крыма? Ці пойдзе Пуцін вайной на мацерыковую Украіну?

На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказвае дырэктар інстытута “Палітычная сфера” (Літва) Андрэй Казакевіч.

-“Беларусь прыкладзе ўсе намаганні, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расіяй да братэрскіх і добрасуседскіх, дапамагаючы ў пошуку варыянтаў урэгулявання ўсіх наяўных супярэчнасцяў і не дапускаць сілавога супрацьстаяння”. Гэтую заяву беларускі МЗС зрабіў 19 сакавіка, на наступны дзень, як Пуцін прыняў Крым у склад Расіі. Афіцыйны Мінск прэтэндуе на ролю міратворцы ці ў гэтую заяву ўкладваецца зусім іншы сэнс?
 
-Беларускія ўлады спрабуюць заняць нейтральную пазіцыю ў расійска-ўкраінскім канфлікце, што заслугоўвае станоўчай ацэнкі (асабліва ўлічваючы ўсе абставіны). Аднак Крэмль будзе аказваць ціск на беларускія ўлады, каб была прынятая расійская афіцыйная пазіцыя.
 
Шо тычыцца міратворчай ролі, то яе выконваць Мінску будзе складана. Супраць гуляюць два фактары: недастатковая палітычная вага ў рэгіёне, а таксама адсутнасць гарантый нейтральнасці (улічваючы спецыяльныя стасункі з Масквой). Але калі заняць пазіцыю “міратворцы” ці пасярэдніка ўдасца, то гэта будзе значным дыпламатычнм дасягненнем.
 
Ці можа Мінск разлічваць на нейтралітэт, калі ён з’яўляецца галоўным ваенна-палітычным саюзнікам Расіі?
 
- Статус саюзніка не вымагае ад Беларусі падтрымкі любых захадаў Расіі, асабліва калі такія захады не ўзгадняюцца.
 
Беларусь імкнецца да нейтралітэту, што ў дадзеных абставінах найлепшы варыянт. На маю думку, не ў інтарэсах Беларусі ўмешвацца ў гэты канфлікт на баку Расіі ці Украіны. Але натуральна, Масква цісне і будзе ціснуць на Беларусь у гэтым пытанні. Расія мае надзвычай вялікую патрэбу ў міжнароднай падтрымцы, пакуль практычна ніхто ў свеце не прызнае дзеянні Масквы законнымі.
 
 - Ці не прывядзе імкненне беларускіх уладаў захаваць нейтралітэт у расійска-ўкраінскай вайне да азлаблення Крамля, які следам за Крымам захоча ўключыць у склад Расіі і Беларусь?
 
- Такая небяспека існуе, але яна не звязаная з пазіцыяй, якую сёння займае Мінск. У адпаведнасці з новай сітуацыяй, з новымі падыходам Расіі да сваёй знешняй палітыкі на постсавецкай прасторы, такі сцэнар мае сваю верагоднасць і абгрунтаванне ў рамках канцэпцыі “рускага свету”. У любым выпадку зараз такое разгортванне падзеяў не выглядае фантастычным. Варыянт далучэння (ці анексіі) Беларусі да Расіі ў якасці суб’екта ці некалькіх суб’ектаў федэрацыі, можа разглядацца як механізм замацавання ўстойлівага кантролю Расіі над гэтай тэрыторыяй. Наяўнасць лаяльнага аўтарытарнага рэжыму, які перыядычна дэманструе імкненне да самастойнасці, перастае разглядацца як надзейная гарантыя “рускіх інтарэсаў”. Адпаведна сцэнар далучэння/анексіі набывае ўсё большае абгрунтаванне. Суверэнітэт Беларусі быў гарантаваны вядомай Будапешцкай дамовай, але Расія ўжо яе парушыла пад час крымскага крызісу.
 
- Многія спадзяваліся, што афармленне анексіі Крыма знізіць градус напружанасці ў рэгіёне. Аднак, падобна, справа ідзе да рэальнай вайны. Ці мае Пуцін сродкі і жаданне ісці вайной на мацерыковую Украіну, на Кіеў?
 
- Анексія Крыма не прывядзе да стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне, наадварот – выкліча дэстабілізацыю. Гэта вельмі радыкальнае рашэнне, якое ўжо радыкалізуе Украіну.
 
З іншага боку, Крым для Расіі – занадта малы кавалак тэрыторыі, каб на ім спыніцца. І Масква тым ці іншым чынам будзе імкнуцца ўмешвацца ў справы кантынентальнай Украіны. Магчымасць збройнага ўварвання на тэрыторыю Украіны пакуль таксама нельга выключаць. Свой Рубікон расійскія ўлады ўжо перайшлі. 
Галоўны стрымліваючы фактар узброенай эскалацыі – вялікія палітычныя і эканамічныя рызыкі: ніхто дакладна не здольны спрагназаваць, чым можа абярнуцца далейшая інтэрвенцыя, у тым ліку – і ў вайсковым плане. Можна шмат казаць пра слабую ўкраінскую армію, але не факт, што яна зусім бяззубая ў рэальнасці. Па-другое, гэта велізарныя фінансавыя выдаткі, асабліва калі гаворка пойдзе пра ўстанаўленне кантролю над акупаванымі тэрыторыямі. Больш за тое, размова ідзе пра землі населеныя мільёнамі людзей, пакорлівасць якіх пад вялікім пытаннем – гэта не Крым, і тым больш не Паўднёвая Асеція ці Абхазія.
 
І, вядома, непрадказальныя знешнепалітычныя наступствы, якія могуць прывесці да поўнай ізаляцыі Расіі, да надзвычайных санкцый, а ў найгоршым варыянце – да ваенных сутыкненняў паміж Расіяй і войскамі НАТА.
 
Такі ход падзеяў вельмі рызыкоўны для Расіі. А для ўсяго нашага рэгіёна эскалацыя вайсковага  канфлікту стане катастрофай.
 
- Свет гатовы прымірыцца з анексіяй Крыма, але не стане цярпець акупацыю астатняй Украіны?
 
- Крым сапраўды адносна лакальная праблема, дый ягоная анексія прайшла без вялікіх ахвяраў. Свет (перш за ўсё заходні) не прымірыцца з анексіяй, але ў эскалацыі ніхто не зацікаўлены.
 
А вось наступствы пашырэння тэатру вайсковых дзеянняў непрадказальныя. Вайна можа прывесці цэлы рэгіён да катастрофы, у тым ліку – і гуманітарнай. Пойдзе зусім іншая знешнепалітычная гульня, значна больш жорсткая. Жорсткасць не абавязкова азначае ваенныя дзеянні. У любым выпадку, Расію будуць выціскаць, ізаляваць, байкатаваць па ўсіх магчымых каналах.
 
- Калі Пуцін прымаў Крым у склад Расіі, ён агучыў планы пабудовы рускага парадку на постсавецкай прасторы. Што азначае ўстанаўленне рускага парадку для Беларусі?
 
- Калі сыходзіць з рыторыкі апошніх месяцаў і практычных захадаў расійскага кіраўніцтва, то гэты рускі парадак азначае імкнення да ўсё большага падпарадкавання Маскве тэрыторый, якія разглядаюцца як частка “рускага свету”. Для Беларусі гэта можна значыць стварэнне сеціва прарускіх арганізацый, актывізацыю рускага нацыяналізму, мабілізацыю прарасійскіх настрояў у краіне. Будуць спробы ўзяць пад кантроль ці вызначыць “калідор” для стасункаў Беларусі з Захадам.
 
Новы “рускі свет” не прадугледжвае дэмакратыі, дэмакратыя ў кіроўных колах Расіі ўсё больш разглядаецца як механізм заходняга ўплыву, які аказвае дструктыўнае ўздзеянне на “рускую цывілізацыю”.  
 
Метады, якія прымяняе Расія для кантролю над зонай сваіх інтарэсаў, мяняюцца на вачах. Да нядаўняга часу пра вайсковыя дзеянні нават гаворкі не было. Расія магла падкупляць, дамаўляцца з алігархамі, ціснуць праз гандлёвыя войны, нешта абяцаць, але прымяненне ўзброенай сілы лічылася немагчымым па ўсталяваным правілам гульні. Цяпер вайсковыя дзеянні ўжо вядуцца, што ўяўляе значную пагрозу. А  для Беларусі змена метадаў і прынцыпаў знешняй палітыкі Расіі можа мець разбуральныя наступствы.

 

 

 

Другие новости раздела «События в Украине: взгляд из Беларуси»

Владимир Мацкевич: Крымская провокация только привлекла внимание к передвижениям российских войск
Владимир Мацкевич: Крымская провокация только привлекла внимание к передвижениям российских войск
У России нет возможностей, а значит – и намерений развязать полномасштабную войну против Украины, но дестабилизация ситуации в стране остается одной из главных целей.
Владимир Мацкевич: Боюсь, Надежда Савченко поторопилась с президентскими амбициями
Владимир Мацкевич: Боюсь, Надежда Савченко поторопилась с президентскими амбициями
Попытки Савченко оппонировать Порошенко не как потенциальный кандидат в президенты на будущих выборах, а прямо сейчас, пойдут только на руку Кремлю.
Владимир Фесенко: Трагедия в Киеве на определенное время охладит эмоции людей
Владимир Фесенко: Трагедия в Киеве на определенное время охладит эмоции людей
Почему в понедельник произошла трагедия в Киеве, в результате которой пострадали более 140 правоохранителей, а 3 бойца Нацгвардии Украины погибли? Чья в этом вина?
Луганск. Передышка (фото)
Луганск. Передышка (фото)
Корреспондент Службы информации "ЕвроБеларуси" в марте почти после годового перерыва вновь посетил Луганск и посмотрел, чем сейчас живет город.
Два Донецка (фото)
Два Донецка (фото)
Как живет сегодняшний Донецк – в эксклюзивном репортаже Службы информации "ЕвроБеларуси".
Владимир Мацкевич: Принести мир на Донбасс невозможно, не признав Россию воюющей стороной
Владимир Мацкевич: Принести мир на Донбасс невозможно, не признав Россию воюющей стороной
Вся игра России строится на отрицании очевидного – участия в войне с Украиной и невозможности засвидетельствовать ее участие в военном конфликте.
Владимир Мацкевич: Война в Донбассе – вопрос жизни и смерти для Путина
Владимир Мацкевич: Война в Донбассе – вопрос жизни и смерти для Путина
Пока у путинского режима есть ресурсы – угроза Третьей мировой войны остается. Запад должен ввести реальные санкции и оказать Украине помощь в модернизации армии и поддержать вооружениями.
Владимир Мацкевич: Проигравшей стороной в минских переговорах «нормандской четверки» остается Россия
Владимир Мацкевич: Проигравшей стороной в минских переговорах «нормандской четверки» остается Россия
Поведение беларусского руководителя косвенно свидетельствует о том, что время Путина заканчивается и Россия терпит поражение.
Влад Величко: Больше всех от переговоров "нормандской четверки" выиграл Александр Лукашенко
Влад Величко: Больше всех от переговоров "нормандской четверки" выиграл Александр Лукашенко
Украина не может совмещать военные действия с активной фазой реформ - без затухания конфликта получается война на два фронта.
Андрей Егоров: России нужен замороженный, а лучше - тлеющий конфликт на востоке Украины
Андрей Егоров: России нужен замороженный, а лучше - тлеющий конфликт на востоке Украины
Минские переговоры могут стать первым шагом к миру, за которым последуют конкретные действия: прекращение огня, сворачивание военной пропаганды, то есть поступательное выполнение соглашений.
Владимир Мацкевич: После срыва переговоров в Минске наступит время силового решения конфликта
Владимир Мацкевич: После срыва переговоров в Минске наступит время силового решения конфликта
Если ребенок или преступник отрицают свою очевидную вину, в этом случае их можно поставить на место только одним способом – силой.
Влад Величко: Европа трезвеет, но реагирует замедленно
Влад Величко: Европа трезвеет, но реагирует замедленно
Евросоюз недооценивает долгосрочный характер российско-украинского конфликта, который уже является общеевропейским.
Владимир Мацкевич: Россия пытается перевести военную агрессию в режим гражданской войны
Владимир Мацкевич: Россия пытается перевести военную агрессию в режим гражданской войны
Похоже, что Украина и Мариуполь воспринимаются Европой как не своя территория. Поэтому и вмешательство ЕС в российско-украинский конфликт такое вялое и непоследовательное.
Александр Палий: Россия надеется, что экономика Украины рухнет раньше, чем ее собственная
Александр Палий: Россия надеется, что экономика Украины рухнет раньше, чем ее собственная
Вторжение российских воинских частей в Украину началось в конце августа-сентябре и с тех пор не прекращалось.
ДНР-овский кошмар здесь пытаются забыть. Репортаж из Мариуполя
ДНР-овский кошмар здесь пытаются забыть. Репортаж из Мариуполя
Посетивший Мариуполь Петр Порошенко отметил, что никогда не видел этот город таким украинским. Что заставило преимущественно русскоговорящих местных жителей теперь поддерживать единство страны?
Анатоль Тарас: На ўкраінскай зямлi зараз вырашаецца лёс усёй Усходняй Еўропы
Анатоль Тарас: На ўкраінскай зямлi зараз вырашаецца лёс усёй Усходняй Еўропы
Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Владимир Мацкевич: Являются ли минские переговоры по Украине ширмой? Да, безусловно!
Владимир Мацкевич: Являются ли минские переговоры по Украине ширмой? Да, безусловно!
Лучше переговоры – пусть затяжные и сложные, чем гибель людей в вооруженном конфликте в Украине. Хотя эффективность встреч контактной группы в Минске вызывает массу вопросов.
ДНР: За русский мир от Владивостока до Бреста. Репортаж из Донецка
ДНР: За русский мир от Владивостока до Бреста. Репортаж из Донецка
Корреспондент «ЕвроБеларуси» посетил столицу непризнанной республики. Довольно ли местное население ДНР-овскими властями и жизнью в новых реалиях, схожих с Северной Кореей?
Полковник, который пишет
Полковник, который пишет
Министерство обороны РФ вступило в переписку с беларусами, которые переживают за Украину и протестуют против агрессии Кремля.
Андрей Егоров: Украинские санкции - легализация норм военного положения якобы в "мирное время"
Андрей Егоров: Украинские санкции - легализация норм военного положения якобы в "мирное время"
Возводимая на украинско-российской границе стена не остановит полномасштабную российскую агрессию, это мера против «гибридной» войны России.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.