Фанабэрыстаць і імперскасць Расii ўжо даўно парушылi братэрскую сувязь паміж славянскiмi народамі. А расійская ваенная агрэсія ва Украiну робiць гэту сувязь усе больш абстрактнай.
Беларусы з насцярогай глядзіць на крымскую вайну: а дзе гарантыя, што заўтра Масква танкамі не прынясе i ў нашу краiну абарону рускамоўным беларусам, якіх абсалютная большасць, ад “нацыяналістаў ды сепаратыстаў”?
Як паўплывала расійская ваенная агрэсія на адносіны да Расii? Што сталася са славянскім адзінаствам і братэрствам?
Цяжка казаць пра вайну 8 сакавіка – у жаночы дзень. Але народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка не лічыць гэты дзень святам. А вось за падзеямi ва Украіне працягвае сачыць i сваё стаўленне да iх выказала Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.
- Як вы ставіцеся да крымскай вайны, якую сама Расія называе абаронай рускамоўнага насельніцтва?
- У нас дома ідуць два ўкраінскія каналы, мы фактычна іх не выключаем. Слёзы на вочы наварочваюцца ад таго, што там робіцца. Мужныя людзі змагаюцца за сваю свабоду. Гэта добры прыклад для нас, беларусаў, кампу не хапіла моцы, арганізаванасці, мужнасці дабіцца права “людзьмі звацца”.
Уся наша сям’я за тое, каб перамог украінскі народ, за перамогу Майдана! Украiнцы заслужылі свабоду і лепшай долі. Нават большасць расійцаў, якія жывуць ва Украіне, таксама за перамогу Украіны: яны жывуць там даўно, Украіна стала для іх другой радзімай.
Я малюся за Украіну.
- Расія пайшла вайной на Украіну, і ўласнымі рукамі разбурыла міф пра старажытнае славянскае братэрства, адзінства. Цi зменяцца адносіны расіян і ўкраінцаў, расійскамоўных украінцаў і рускіх пасля інтэрвенцыі Расіі ў чужую краіну?
- Так. Толькі мне здаецца, што гэтая славянская сувязь парушаная ўжо даўно: фанабэрыстаць і імперскасць у нацыянальны характар рускіх закладзена здавён. Славянская сувязь парушана, і наўрад ці ўдасца аднавіць пачуццё славянскай еднасці паміж рускімі, украінцамі, беларусамі ды іншымі славянскімі народамі.
- Пасля крымскай агрэсіі cам факт пражывання рускамоўных людзей у любой краіне (Украіна, Беларусь, Германія ці Польшча) можа стаць нагодай для інтэрвенцыі. У Беларусі абсалютная большасць жыхароў размаўляюць па-руску, а гэта значыць, што Беларусь у любы момант можа стаць аб’ектам агрэсіі з боку Масквы. Ці паўплываюць на стаўленне беларусаў да Расii ўкраінскія падзеi?
- Паўплываюць. У мяне такое адчуванне – паўплываюць. Гэта тэндэнцыя ўжо праяўляецца ў выказваннях некаторых чыноўнікаў. Міністр замежных спраў Макей нават заявіў, што Беларусь бачыць Украіну незалежнай адзінай краінай – толькі так можна будаваць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі.
Праўда, беларусы пакуль баяцца выказваць свае думкі ўголас. Баяцца страціць усё нажытае за апошнія 20 гадоў, баяцца за свій дабрабыт, баяцца, як іх выказванні ўспрымуць наверсе? Выказванню сваіх адносін да імперскай Расіі перашкаджае і духоўная абмежаванасць нашых людзей.
- Што вы пажадаеце ўкраінскаму народу ў гэты няпросты і для ўкраінцаў, і для беларусаў час?
- Толькі перамогі! Трымацца да канца - зваротнага шляху для Украіны больш няма. Украінцаў падтрымлівае,без перабольшвання, увесь свет, за выключэннем часткі расіян.
Для беларусаў гэта вельмі добры прыклад барацьбы за права “людзьмі звацца”. Я часта езджу ў грамадскім транспарце, часта чую: “украінцы – гэта не беларусы”. Украінцы паказваюць нам прыклад – як трэба змагацца за волю і праўду.
Як чалавек і як сябра Рады беларускай інтэлігенцыі – я за ўкраінскі народ, я за Майдан. Рада беларускай інтэлігенцыі прыняла зварот у падтрымку Майдана. Хачу сказаць украінцам: трымайцеся – і перамога будзе за вамі!
Другие новости раздела «События в Украине: взгляд из Беларуси»
У России нет возможностей, а значит – и намерений развязать полномасштабную войну против Украины, но дестабилизация ситуации в стране остается одной из главных целей.
Почему в понедельник произошла трагедия в Киеве, в результате которой пострадали более 140 правоохранителей, а 3 бойца Нацгвардии Украины погибли? Чья в этом вина?
Пока у путинского режима есть ресурсы – угроза Третьей мировой войны остается. Запад должен ввести реальные санкции и оказать Украине помощь в модернизации армии и поддержать вооружениями.
Минские переговоры могут стать первым шагом к миру, за которым последуют конкретные действия: прекращение огня, сворачивание военной пропаганды, то есть поступательное выполнение соглашений.
Похоже, что Украина и Мариуполь воспринимаются Европой как не своя территория. Поэтому и вмешательство ЕС в российско-украинский конфликт такое вялое и непоследовательное.
Посетивший Мариуполь Петр Порошенко отметил, что никогда не видел этот город таким украинским. Что заставило преимущественно русскоговорящих местных жителей теперь поддерживать единство страны?
Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Лучше переговоры – пусть затяжные и сложные, чем гибель людей в вооруженном конфликте в Украине. Хотя эффективность встреч контактной группы в Минске вызывает массу вопросов.
Корреспондент «ЕвроБеларуси» посетил столицу непризнанной республики. Довольно ли местное население ДНР-овскими властями и жизнью в новых реалиях, схожих с Северной Кореей?
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.