Вторник 26 ноября 2024 года | 03:25
  • бел / рус
  • eng

Хто насамрэч такія бандэраўцы

06.03.2014  |  События в Украине: взгляд из Беларуси   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Хто насамрэч такія бандэраўцы

Чым "фашыстам" з Украіны дапамагаюць палякі, і чаму за крымскіх татараў зараз моліцца Падляшша?

Тыдзень таму першую паласу маскоўскай "Камсамольскай праўды" ўпрыгожваў загаловак артыкулу "Захватив Украину, бандеровцы нацелятся на Россию".

Бандэраўцамі таблоід ахрысціў пратэстоўцаў з кіеўскага Майдану. Адначасова расійскія тэлеканалы паказвалі байцоў спецназу, якія забіваюць грамадзян, і сцярджалі, што забойцы - пераапранутыя радыкалы ад апазіцыі з цэтлікам "бандэраўцы". "Захоп" выглядае яшчэ больш дзіўным у свеце таго, што 1 сакавіка Пуцін прасіў дазволу ў Савета Федэрацыі на выкарыстанне расійскіх войскаў ва Украіне.

Ці магчыма ўсіх украінцаў называць бандэраўцамі? Хто насамрэч такія бандэраўцы, і кім быў Бандэра? Пра тое, а ў дадатак пра "гарачае" крымскае пытанне і верагоднасць грамадзянскай вайны, карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з беларускімі гісторыкам і грамадскім дзеячам, а таксама з польскім журналістам.

Фантом ампутаванай імперыі

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч:

- Усіх украінцаў нельга называць бандэраўцамі. Сцяпан Бандэра - нацыянальны герой Украіны, які ў часы нямецкай акупацыі ўзначальваў адну з галінаў украінізацыі нацыяналістаў, і які змагаўся за Украіну з усімі яе ворагамі - са Сталінам, Гітлерам, а таксама з Польшчай. Другі правадыр - Анджэй Мельнік супрацоўнічаў з гітлераўцамі, а Бандэра і яго паплечнікі былі у нямецкім канцлагеры. Таму казаць, што Бандэра - пасобнік нацыстаў, у ніякім разе не выпадае. Бандэра змагаўся за незалежнасць Украіны.

Што тычыцца каментароў расійскіх СМІ, гэтай антыўкраінскай істэрыі, то вельмі добра пра яе выказаўся паэт і супрацоўнік "Радыё Свабода" Міхась Скобла - "фантом ампутанавай імперыі". Як у чалавека, якому ампутавалі руку ці нагу, баліць тое, чаго ўжо няма. Няма рукі, а боль невыносны! І чым хутчэй расійцы вылекуюцца ад гэтага фантомнага болю, тым лепш для самой Расіі.

- Але фантомны боль не сціхае, а, наадварот, абвастраецца: 1 сакавіка Пуцін прасіў дазволу ў Савета Федэрацыі на выкарыстанне расійскіх войскаў ва Украіне. Ці чакаць захопу Крыма Расіей і грамадзянскай вайны па абхазскім сцэнары, пра што новую ўкраінскую ўладу папярэджваў Саакашвілі?

- Тое, што ў сённяшніх падзеях у Крыму прысутнічае расійскі чыннік, няма сумневу. І тое, што Расія захоча скарыстаць сітуацыю, каб вярнуць сабе Крым, безумоўна! Што датычыцца ўмяшання расійскай дзяржавы ў справы Украіны, гэта немагчыма з прычыны міжнародных абавязкаў. Але тое, што расійскае палітычнае кіраўніцтва праз спецслужбы будзе адрываць Крым ад Украіны, гэта, на мой погляд, факт.

Таму слова "бандэраўцы" - гэта негатыўны штамп савецкай і расійскай прапаганды, якім карысталася Масква, пачынаючы з пасляваенных часоў. Калі часткі НКУС змагаліся супраць украінскага паўстанчага войска, тады быў распаўсюджаны гэты стэрэатып: бандэравец - нацыяналіст, фашысцкі прыслужнік, забойца мірных грамадзянаў. Гэта ўсё, зразумела, няпраўда. Бандэра - гераічны змагар за незалежнасць Украіны.

Я быў у Заходняй Украіне. Там стаяць помнікі Бандэры, і абсалютна заслугова. Былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка цалкам рэабілітаваў Сцяпана Бандэру, бо той змагаўся, я падкрэслю яшчэ раз, і супраць гітлераўцаў, і супраць сталінскіх бальшавікоў.

- Вынікае, што ўсе ўкраінцы - такія ж бандэраўцы, як і расійцы - уласаўцы?

- Такая самая доля праўды будзе. Розніца толькі ў тым, што Уласаў, у адрозненне ад Бандэры, змагаўся на баку немцаў да пэўнага часу.

Татары Падляшша моляцца за крымскіх суродзічаў

Праграмны дырэктар "Беларускага Радыё Рацыя" Ежы Ляшчынскі (Беласток, Польшча):

- Сцяпан Бандэра - лідар арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, якая дзейнічала ў 30-я і 40-я гады мінулага стагоддзя. Ён увесь час вайны быў у нямецкім канцлагеры, таму цяжка яго называць ваенным злачынцам. Да таго ж, Бандэра загінуў ад рук савецкага шпіёна. Таму для многіх украінцаў, асабліва для Заходняй Украіны, ён з’яўляецца героем, якому паставілі шмат помнікаў.

- А як сучасныя палякі ставяцца да гістарычнай постаці Бандэры?

- Што праўда, палякі маюць розныя меркаванні наконт Бандэры. Для многіх ён - сапраўдны злачынца, але для іншых - герой на ўзроўні змагароў Арміі Краёвай польскай, якая дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Украіны. А для ўкраінцаў Армія Краёвая Польшчы з’яўляецца ў пэўным сэнсе злачыннай з-за варварскіх актаў у дачыненні да ўкраінскага насельніцтва. Бандэра змагаўся з ворагамі Украіны рознымі метадамі. Якія то былі метады, можна сабе ўявіць. Але ўсё ж галоўнай мэтай Бандэры была вольная і незалежная Украіна.

Абсолютна нельга называць украінцаў бандэраўцамі - гэта перабольшванне і вялікае абагульненне. Калі хочаш некага прадставіць у чорным святле, то называеш яго фашыстам, злачынцам і г.д. Атрымліваецца, што расійскія СМІ робяць фашыстамі ўвесь украінскі народ. Ёсць людзі, для якіх Бандэра быў героем, але для большасці ўкраінцаў ён не быў такім. На Майдане за новую Украіну змагаліся розныя людзі і розныя палітычныя плыні. Там былі дзесяткі, сотні тысячаў украінцаў, якія выступалі супраць улады Януковіча.

Мы, супрацоўнікі "Беларускага Радыё Рацыя", намагаліся аб’ектыўна, з розных бакоў асвятляць сітуацыю і на Майдане, і ва ўсёй Украіне. Бралі каментары, інтэрв’ю ў людзей розных прафесій і поглядаў. Тое, што сітуацыя дайшла да крывапраліцця, сведчыць пра злачынскія дзеянні ўлады і ўзброенага "Беркуту". Таму наша пазіцыя была больш на баку тых людзей, якія стаялі на Майдане за дэмакратычныя змены ў сваёй краіне. Варта ўзгадаць адну з першых ахвяр - беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Нават беларусы змагаліся за вольную Украіну, каб у будучыні і Беларусь стала вольнай і незалежнай дзяржавай.

- Як палякі рэагавалі на падзеі на Майдане? Што кажуць зараз пра сітуацыю з намерамі Крамля датычна Крыма?

- За тры месяцы, што стаяў Майдан, тут, у Польшчы, ладзіліся розныя канферэнцыі і сустрэчы для абмеркавання пытанняў, звязаных з Майданам і падзеямі ва ўсёй Украіне. Хачу падкрэсліць, што ў нашым рэгіёне мы - адзіная беларускамоўная радыёстанцыя, якая прадстаўляла вышэй азначаныя падзеі аб’ектыўна і даволі шырока. Украіна - суседняя краіна, найбліжэйшы для беларусаў народ, і трэба быць з ім салідарным.

Палякі давольна актыўна ўключаліся ў дапамогу мітынгоўцам на Майдане. Ня тут, у Беластоку, а хутчэй, у Варшаве. Палітыкі ездзілі ва Украіну, бралі ўдзел у перамовах з папярэднім і новым урадамі. Польшча, Германія і Францыя зрабілі вельмі шмат дзеля перамір’я у Кіеве. Так што заслуга Польшчы ў спыненні крывапраліцця на Майдане ёсць.

- Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі ў эфіры чэшскага тэлебачання заявіў пра тое, што каля двух дзесяткаў параненых на Майдане паедуць на лекаванне ў Польшчу без візаў.

- Дадам, што ў розных гарадах Польшчы, у тым ліку і ў Беластоку, збіраліся медычныя сродкі для дапамогі пацярпелым мітынгоўцам Майдану.

- На вашае гледзішча, ці застанецца Крым у складзе Украіны, і ці не пачнецца грамадзянская вайна праз умяшальніцтва Расіі?

- Так, я ведаю пра гэтае пытанне, як і пра тыя, што Украіна можа падзяліцца на дзве альбо тры часткі - Заходнюю, Усходнюю і Крым. Але мне падаецца, што Крым застанецца ў складзе Украіны, хаця ён застаецца гарачай кропкай і можа пераўтварыцца ў другое Прыднястроўе. Савецкі Саюз перадаў Крым Украіне, і той мусіць застацца украінскім. Гэта аўтаномная частка Украіны, але ўсё ж інтэгральная частка.

- Дарэчы, ў цэнтры Сімферопаля была збіта здымачная група крымска-татарскага тэлеканала АТР. Яны спрабавалі зняць страляніну, якую ўчынілі штурмавікі ў расійскай ваеннай форме. Крымскія татары не маюць зброі, бо ўкраінскія сілавікі не паспелі раздаць узбраенне, што знаходзіліася ў іх распараджэнні.

- Зараз ладзіцца агульная малітва салідарнасці з крымскімі татарамі. Татары Падляшша таксама моляцца за тое, каб у Крыму было перамір’е і людзі не пацярпелі. Ня толькі татары, але і палякі, людзі абсалютна розных веравызнанняў цікавяцца тым, што адбываецца на Украіне.

Пачатак канца крамлёўскага паханату

Старшыня Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык:

- Пачну з анекдота, які мне спадабаўся: сёння бандэраўцы захапілі Украіну, заўтра - Расію, паслязаўтра - Кітай, а пасля - увесь свет. Расійская прапаганда паказвае, што вельмі вялікі страх ва Уладзіміра Пуціна. Ён робіцца абсалютна неадэкватным, што падцвярджаюць яго дзеянні ў Крыме. Мяркую, тут крыўда за залаты ўнітаз Януковіча. Пуцін, як, дарэчы, і Лукашэнка, жывуць у такой раскошы, што пасля таго, як іх выкінуць з улады і з уласных палацаў, народ вельмі здзівіцца. Любоў да раскошы ды імператарскіх крокаў пагубіла Уладзіміра Пуціна.

У сочынскай Алімпіядзе, якая адбывалася падчас забойстваў ў Кіеве, я бачу паралель з Адольфам Гітлерам і берлінскай Алімпіядай 1936 года. На жаль, што ніхто не байкатаваў ні тую, ні другую. Дык вось для бяспекі Пуціна на тэрыторыі Краснадарскага края ладзілася антытэрарыстычная аперацыя, таму толькі цяпер спецслужбы вызваліліся, што мы бачым па Крыму.

Вяртаючыся да тэмы размовы, натуральна ўсіх украінцаў немагчыма назваць бандэраўцамі. Апошнія ўзброена змагаліся супраць усіх акупантаў, якія прыходізілі на ўкраінскую зямлю, і супраць НКУС. Сам Сцяпан Бандэра быў вязнем нацыстскага канцлагеру і цудам выжыў. У канцлагеры закатвалі яго родных. Дакладна вядома, што яго ў Мюнхене забіў агент Лубянкі.

Прапаганда КДБ зрабіла з Бандэры абсалютна адмоўнага персанажа - Масква заўжды хацела, каб Украіна была не толькі пад крамлёўскім ярмом, але і баялася таго, што Украіна стане незалежнай і багатай дзяржавай. На думку Крамля, гэта быў бы вельмі кепскі прыклад для расійскага народа.

Апрача Масквы, да Бандэры кепска ставяцца палякі. Гэта звязана з гістарычнымі рэчамі: міжваенная Рэч Паспалітая праводзіла палітыку этнацыда супраць украінцаў і беларусаў. І гэта выклікала супраціў, шмат было забіта яшчэ да Другой сусветнай вайны і з боку палякаў, і з боку ўкраінцаў. І арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў узнікала менавіта ў барацьбе з палякамі.

Зараз Лубянка вельмі паспяхова карыстаецца гэтай картай, каб пасварыць Польшчу і Украіну, але ўжо зараз хапае людзей, якія гісторыю пакідаюць гісторыкам. Узгадаю вядомага палітвязня савецкіх часоў, дысідэнта Сяргея Ханжанкова. На пытанне, як у мардоўскіх лагерах, дзе Сяргей Мікалаевіч правёў 10 гадоў, ставіліся да постаці Сцяпана Бандэры, ён адказаў вельмі лаканічна: усе Бандэру паважалі і лічылі героем.

Дарэчы, стала вядома, што спецслужбамі на Майдане кіраваў спецыяліст з Масквы, які займаў пасаду першага намесніка кіраўніка ГРУ Расіі. Гэтую інфармацыю апублікаваў нардэп Генадзь Маскаль. А збегламу Віктару Януковічу, згодна незалежным ўкраінскім СМІ, пуцінская ўлада ўжо набыла дом у Барвіхе за 52 мільёны долараў. Вядома, што з рэзідэнцыяй "Межыгор’е" гэта не параўнаць, але бачна, што Януковіч працягвае жыць у раскошы.

Зараз людзей аб’ядноўвае небяспека з боку Крамля датычна Крыма.

- Што чакае Крым?

- Крым застанецца ў складзе Украіны, але Расія зараз развязвае ў ім грамадзянскую вайну. Узнікае жахлівая сітуацыя магчымасці буйных вайсковых дзеянняў. Я звязваю гэта з неадэкватнасцю Пуціна, пра якую казаў раней, і спадзяюся, што міжнароднай супольнасці хопіць моцы спыніць Расію. Калі гэтага не адбудзецца, загіне шмат людзей. Але тое, што Пуцін уводзіць войскі ў Крым, што ўладу там ужо кантралюе спецназ Расійскай Федэрацыі - пачатак канца крамлёўскага паханату. Гэтыя неадэкватныя дзеянні непазбежна прывядуць Пуціна да пазбаўлення ўлады. Тое, што расійскія сілавікі ў Крыму маскіруюцца пад нейкую міфічную самаабарону, нікога з сур’ёзных людзей у свеце ў падман не зводзіць.

 


 

Другие новости раздела «События в Украине: взгляд из Беларуси»

Владимир Мацкевич: Крымская провокация только привлекла внимание к передвижениям российских войск
Владимир Мацкевич: Крымская провокация только привлекла внимание к передвижениям российских войск
У России нет возможностей, а значит – и намерений развязать полномасштабную войну против Украины, но дестабилизация ситуации в стране остается одной из главных целей.
Владимир Мацкевич: Боюсь, Надежда Савченко поторопилась с президентскими амбициями
Владимир Мацкевич: Боюсь, Надежда Савченко поторопилась с президентскими амбициями
Попытки Савченко оппонировать Порошенко не как потенциальный кандидат в президенты на будущих выборах, а прямо сейчас, пойдут только на руку Кремлю.
Владимир Фесенко: Трагедия в Киеве на определенное время охладит эмоции людей
Владимир Фесенко: Трагедия в Киеве на определенное время охладит эмоции людей
Почему в понедельник произошла трагедия в Киеве, в результате которой пострадали более 140 правоохранителей, а 3 бойца Нацгвардии Украины погибли? Чья в этом вина?
Луганск. Передышка (фото)
Луганск. Передышка (фото)
Корреспондент Службы информации "ЕвроБеларуси" в марте почти после годового перерыва вновь посетил Луганск и посмотрел, чем сейчас живет город.
Два Донецка (фото)
Два Донецка (фото)
Как живет сегодняшний Донецк – в эксклюзивном репортаже Службы информации "ЕвроБеларуси".
Владимир Мацкевич: Принести мир на Донбасс невозможно, не признав Россию воюющей стороной
Владимир Мацкевич: Принести мир на Донбасс невозможно, не признав Россию воюющей стороной
Вся игра России строится на отрицании очевидного – участия в войне с Украиной и невозможности засвидетельствовать ее участие в военном конфликте.
Владимир Мацкевич: Война в Донбассе – вопрос жизни и смерти для Путина
Владимир Мацкевич: Война в Донбассе – вопрос жизни и смерти для Путина
Пока у путинского режима есть ресурсы – угроза Третьей мировой войны остается. Запад должен ввести реальные санкции и оказать Украине помощь в модернизации армии и поддержать вооружениями.
Владимир Мацкевич: Проигравшей стороной в минских переговорах «нормандской четверки» остается Россия
Владимир Мацкевич: Проигравшей стороной в минских переговорах «нормандской четверки» остается Россия
Поведение беларусского руководителя косвенно свидетельствует о том, что время Путина заканчивается и Россия терпит поражение.
Влад Величко: Больше всех от переговоров "нормандской четверки" выиграл Александр Лукашенко
Влад Величко: Больше всех от переговоров "нормандской четверки" выиграл Александр Лукашенко
Украина не может совмещать военные действия с активной фазой реформ - без затухания конфликта получается война на два фронта.
Андрей Егоров: России нужен замороженный, а лучше - тлеющий конфликт на востоке Украины
Андрей Егоров: России нужен замороженный, а лучше - тлеющий конфликт на востоке Украины
Минские переговоры могут стать первым шагом к миру, за которым последуют конкретные действия: прекращение огня, сворачивание военной пропаганды, то есть поступательное выполнение соглашений.
Владимир Мацкевич: После срыва переговоров в Минске наступит время силового решения конфликта
Владимир Мацкевич: После срыва переговоров в Минске наступит время силового решения конфликта
Если ребенок или преступник отрицают свою очевидную вину, в этом случае их можно поставить на место только одним способом – силой.
Влад Величко: Европа трезвеет, но реагирует замедленно
Влад Величко: Европа трезвеет, но реагирует замедленно
Евросоюз недооценивает долгосрочный характер российско-украинского конфликта, который уже является общеевропейским.
Владимир Мацкевич: Россия пытается перевести военную агрессию в режим гражданской войны
Владимир Мацкевич: Россия пытается перевести военную агрессию в режим гражданской войны
Похоже, что Украина и Мариуполь воспринимаются Европой как не своя территория. Поэтому и вмешательство ЕС в российско-украинский конфликт такое вялое и непоследовательное.
Александр Палий: Россия надеется, что экономика Украины рухнет раньше, чем ее собственная
Александр Палий: Россия надеется, что экономика Украины рухнет раньше, чем ее собственная
Вторжение российских воинских частей в Украину началось в конце августа-сентябре и с тех пор не прекращалось.
ДНР-овский кошмар здесь пытаются забыть. Репортаж из Мариуполя
ДНР-овский кошмар здесь пытаются забыть. Репортаж из Мариуполя
Посетивший Мариуполь Петр Порошенко отметил, что никогда не видел этот город таким украинским. Что заставило преимущественно русскоговорящих местных жителей теперь поддерживать единство страны?
Анатоль Тарас: На ўкраінскай зямлi зараз вырашаецца лёс усёй Усходняй Еўропы
Анатоль Тарас: На ўкраінскай зямлi зараз вырашаецца лёс усёй Усходняй Еўропы
Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Владимир Мацкевич: Являются ли минские переговоры по Украине ширмой? Да, безусловно!
Владимир Мацкевич: Являются ли минские переговоры по Украине ширмой? Да, безусловно!
Лучше переговоры – пусть затяжные и сложные, чем гибель людей в вооруженном конфликте в Украине. Хотя эффективность встреч контактной группы в Минске вызывает массу вопросов.
ДНР: За русский мир от Владивостока до Бреста. Репортаж из Донецка
ДНР: За русский мир от Владивостока до Бреста. Репортаж из Донецка
Корреспондент «ЕвроБеларуси» посетил столицу непризнанной республики. Довольно ли местное население ДНР-овскими властями и жизнью в новых реалиях, схожих с Северной Кореей?
Полковник, который пишет
Полковник, который пишет
Министерство обороны РФ вступило в переписку с беларусами, которые переживают за Украину и протестуют против агрессии Кремля.
Андрей Егоров: Украинские санкции - легализация норм военного положения якобы в "мирное время"
Андрей Егоров: Украинские санкции - легализация норм военного положения якобы в "мирное время"
Возводимая на украинско-российской границе стена не остановит полномасштабную российскую агрессию, это мера против «гибридной» войны России.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.