BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гурт “Палац” адзначыў свой 20-гадовы юбілей канцэртам

28.10.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Гурт “Палац” адзначыў свой 20-гадовы юбілей канцэртам
Акции / Фото
Канцэрт, прысвечаны 20-годдзю фольк-мадэрн-гурта “Палац”, сабраў поўную залю Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

“Палац” меў намер зрабіць не проста канцэрт, а сапраўднае свята. І гэта бліскуча атрымалася. Як і было пазначана ў афішы, на імпрэзе прагучалі “лепшыя песні любові і мудрасці” “Палаца”. Сапраўды, тут былі як добра вядомыя слухачам кампазіцыі, так і тыя, што граюцца не так часта.

Лідар гурта Алег Хаменка часам рабіў кароткі экскурс у гісторыю той ці іншай песні. Распавёў пра тое, што месяц “не свеціць, а лунае”, пра тое, як маці ў вёсцы пускала дадому сына, што загуляў да ночы, толькі пасля ўзыходу сонца. Сказаў, што, магчыма, будзе зладжаны адмысловы канцэрт на Каляды. Сярод іншых прагучала новая песня “Кола грукатала”, якая дала назву апошняму альбому калектыва.

Пасля музыкі перайшлі ў акустычны рэжым і выканалі некалькі песень у такім нібыта хатнім, інтымным гучанні.
Алег Хаменка ўзгадаў тых, хто ў свой час быў звязаны з “Палацам”, але зараз ідзе сваім уласным музычным шляхам – Змітра Вайцюшкевіча, Вераніку Круглову, якія ў сілу абставінаў не змаглі прысутнічаць на юбілейным канцэрце.

Павіншаваць “палацаўцаў” прыйшлі іх сябры - Аляксандра і Канстанцін, Ігар Варашкевіч (“Крама”), Юры Несцярэнка (“White Night Blues”), Алесь Камоцкі, Наста Шпакоўская (Naka). Адны проста казалі цеплыя словы, а іншыя дарылі музычныя падарункі – песні ва ўласным выкананні.

Вярнуўшыся на сцэну пасля выступаў сяброў, “палацаўцы” набралі імпэту і, як то кажуць, літаральна жглі, а слухачы ўжо не маглі ўсядзець на месяцах і танчылі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео