BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гурту "Палац" спаўняецца 20 год

04.10.2012
Гурту "Палац" спаўняецца 20 год
З гэтай нагоды музыкі выпускаюць новы альбом і ладзяць канцэрт.

Альбом атрымаў назву “Кола грукатала”, паведамляе "Еўрарадыё". Па словах лідара “Палаца” Алега Хаменкі, дыск будзе прадстаўляць сабой складанку лепшых і новых песень гурта, напісаных цягам апошніх шасці гадоў.

 

Алег Хаменка: “Няма канцэпцыі ў альбома. Гэта нашы песні, якія не выдаваліся ў нумарных альбомах, якія былі запісаныя цягам апошніх шасці гадоў. Сярод іх тое, што ўваходзіла ў розныя складанкі, і некалькі песень, якія яшчэ нідзе не гучалі. Акрамя вельмі вядомых і даўно створаных песень, такіх, як “Кола грукатала” ці “Праваджала маці сына”, будзе “Шэрая поўсць”, якую ніхто не чуў, “Стаіць вярба”, якую мы толькі некалькі разоў гралі на канцэртах. То бок, альбом будзе свайго роду кампіляцыяй хітоў за апошнія шэсць гадоў”.

 

Алег Хаменка кажа, што будучая пласцінка “Палаца” яму вельмі падабаецца. Перад Калядамі яна з’явіцца ў інтэрнэце ў вольным доступе. А набыць яе, спадзяецца музыка, можна будзе ўжо на канцэрце-святкаванні юбілею, які пройдзе 26 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

 

“На канцэрце будуць сябры, з якімі мы працавалі апошнія гады, — распавядае Алег пра святочны спектакль у тэатры. — Будуць музыканты, якія працавалі разам з “Палацам”, і ад якіх мы ўзбагаціліся ў творчасці і ў жыцці, і якія засталіся нашымі сябрамі. Будуць калегі. Думаю, што нейкія моманты віншавання мы зрэжысуем. Але, можа, гэтага і не трэба! Хочацца нечага лёгкага, такога, як у святочны дзень. Каб гэта была не справаздача, а каб гэта было свята”.

 

Падчас канцэрта прагучаць толькі тыя песні “Палаца”, якія любяць граць музыкі гурта. Па гэтай прычыне, жартуе Алег, і праграма юбілею мае назву “Сяброўскі канцэрт гурта “Палац” з лепшымі песнямі любові і мудрасці”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео