BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Хаменка: Кожнаму мястэчку, якое хоча прывабіць турыстаў, варта мець невялічкі фестываль

29.08.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Алег Хаменка: Кожнаму мястэчку, якое хоча прывабіць турыстаў, варта мець невялічкі фестываль
Лідар фолк-гурта «Палац» Алег Хаменка ў інтэрв’ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» распавёў уласную тэорыю трох узроўняў этна-фестываляў і...

Лідар фолк-гурта “Палац” Алег Хаменка ў інтэрв’ю Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў уласную тэорыю трох узроўняў этна-фестываляў і назваў якасць, неабходную для арганізацыі такіх імпрэз.

Нагадаем, міжнародны фестываль новага этна “Вольнае паветра” ўжо ў пяты раз адбыўся на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне.

Алег Хаменка адзначыў, што на такіх фестывалях пануе абсалютна еўрапейскі настрой, які адчуваеш на падобных фэстах, што ладзяць у мястэчках Польшчы ці Германіі. Там такія імпрэзы адбываюцца амаль кожны тыдзень,а ў Беларусі, на жаль, толькі пару разоў на год. На думку Алега Хаменкі, такіх фестываляў павінна быць больш:

-Фармат новага этна, фальклёра, перадусім беларускага, дае падставу запрашаць да нас міжнародных зорак, якія цікавыя як этнамузыкі. Напрыклад, сёлета на фестываль “Вольнае паветра” прыехалі выканаўцы з Германіі, Украіны.

Тыя ж немцы з гурта Di Grine Kuzine выконваюць цудоўную этнамузыку, вельмі багатую. На жаль, яна да беларусаў вельмі мала даходзіць. З Германіі мы памятаем хіба якога-небудзь “Рамштайна”. Нават Шантэля не ведаем. Пра яго мы даведаліся тады, калі Кіркораў купіў у яго песню. А Шантэль, нямецкі прадусар і дыджэй, вядомы электроннымі рэміксамі балканской традыцыйнай музыкі і сваёй працай з цыганскімі духавымі аркестрамі. Ён грае балканска-цыганскую музыку, ды яшчэ ў такой агністай апрацоўцы. Такой музыкі нам не хапае, і хацелася, каб сітуацыя трошкі змянялася ў лепшы бок. Таму вядуцца перамовы з найбольш цікавымі камандамі.

Разважаючы пра ўзровень існуючых беларускіх этна-фестываляў, Алег Хаменка сказаў, што яны прапануюць не толькі адпачынак, але і прастору для атрымання пэўнай інфармацыі, ведаў. Гэта фестывалі, разлічаныя перадусім на адукаванага слухача. Гэта прыцягвае публіку, якая і фармуе агульны настрой.

- Увогуле ўзровень такіх фестываляў павінны быць адрозны. Яны мусяць быць вельмі лакальныя. Кожнаму мястэчку, якое хоча прывабіць да сябе турыстаў ці паказаць сваю прыгажосць, варта мець гэткі невялічкі фестываль. Гэта першы ўзровень. Другі - раённы, звязаны з традыцыйнымі беларускімі святамі. І канешне, міжнародны ці рэспубліканскі ўзровень , на такім фэсце можна будзе паслухаць фальклёр хаця б бліжэшых краінаў, а па вялікім рахунку – сусвета. На жаль, пакуль што такіх фестываляў ў нас замала. Мы не ведаем, напрыклад, пра цудоўны фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, што ў п. Акцябрскі, на Рудабельшчыне. Не хапае і адпаведнай рэкламы, каб такія фесты наведвалі не толькі спецыялісты-фалькларысты, але і зацікаўленыя людзі. Фестывалі павінны быць на ўсіх трох узроўнях, і яны павінны быць розныя.

Алег Хаменка лічыць, што для таго каб арганізаваць маленькі фестываль, не трэба шмат высілкаў.

-Проста патрэбна апантанасць. Праўда, хутчэй за ўсё, гэтыя фестывалі ў бліжэйшы час не будуць камерцыйна паспяховымі. Затое яны прапануюць культурніцкую прастору. Без гэтай прасторы і прысутнай публікі не будзе ні новай музыкі, ні новых імёнаў, ні ўвогуле развіцця культуры. Вядома, шмат трэба працаваць людзям апантаным. Апантанасць – абавязковая якасць, без яе няможна жыць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео