BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон — з серыі адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне"

26.09.2015 Лятучы ўніверсітэт
Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон — з серыі адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне"
30 верасня 2015 года Лятучы ўніверсітэт распачынае ўніверсітэцкі год і запрашае на адкрыццё новай серыі публічных лекцый пад агульнай назвай "Галоўнае пытанне".

Штотыдзень, па серадах, арганізатары збіраюцца ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі.

Спадзяемся, што гэтыя лекцыі стануць часам і месцам пастаноўкі важных для мыслення пытанняў і супольнага пошуку адказаў на іх, аспрэчвання пазіцый, крытыкі падыходаў, цікавых інтэлектуальных і культурных вынаходніцтваў.

Для заангажаваных слухачоў — наведвальнікаў нашых лекцыйных курсаў і семінараў папярэдніх сезонаў — гэтыя лекцыі дазволяць паспрабаваць свае сілы ў практыкаванні тых мысленчых методык, якія мелі мажлівасць засвоіць у Лятучым ўніверсітэце. А для новых слухачоў гэта дасць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з універсітэцкай супольнасцю, з ідэяй Універсітэта, адчуць атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя.

Свае "галоўныя пытанні" паставяць перад слухачамі: Уладзімір Мацкевіч, Алесь СмалянчукІгар БабкоўТаццяна ВадалажскаяАлесь РазанаўВячаслаў БабровічАксана ШэлестМіхаіл БаярынСвятлана КарасёваІрына МахоўскаяАлег ДзярновічМіхал Анемпадыстаў.

Афіцыйнае адкрыццё сезону лекцый адбудзецца 30 верасня 2015 года ў Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). З прамовай "Што можна ведаць пра непрадказальнае, або Што мы ведаем пра будучыню?" выступіць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Звяртаем увагу, што наступныя лекцыі гэтай серыі, пры тым што застаюцца адкрытымі, будуць абавязваць слухачоў да папярэдняй рэгістрацыі. Гэта можна з рабіць, запоўніўшы ЗАЯЎКУ альбо напісаўшы ліст нашаму каардынатару на электронную скрыню: [email protected] (у тэме ліста просьба пазначаць назву серыі "Галоўнае пытанне").

Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі (расклад, тэмы, умовы ўдзелу) шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

Падпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна праз адрас электроннай пошты: [email protected] або звярнуўшыся да каардынатара серыі лекцый — Юліі Галіноўскай — па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040.

Расклад бліжэйшых лекцый:

Відэазапіс адкрытай лекцыі Уладзіміра Мацкевіча:

UPD.: Гл. таксама інтэрв'ю з Уладзімірам Мацкевічам напярэдадні лекцыі ды справаздачу аб лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео