BE RU EN
rss facebook twitter

Кэтрын Эштан асуджае смяротныя прысуды ў Беларусі

03.12.2011
Кэтрын Эштан асуджае смяротныя прысуды ў Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан рашуча асудзіла два вынесеныя ў Беларусі смяротныя прысуды 30 лістапада 2011 года, зноў нагадаўшы пра супраціўленне Еўрапейскага Саюза смяротным пакаранням пры любых абставінах. 

 

катэгарычна асуджаю любыя акты тэрарызму, і зараз мае думкі і спачуванні - разам з ахвярамі жудасных выбухаў у Беларусі і з іх сем'ямі. Тым не менш, я шкадую, што Вярхоўны суд вырашыў асудзіць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва на смерць".
 
"Смяротная кара - жорсткае і бесчалавечнае пакаранне, якое не можа дзейнічаць у якасці фактара, які стрымлівае людзей ад здзяйснення новых злачынстваў. Гэта непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і яго цэласнасці".
 
Эштан заклікала Беларусь - адзіную краіну ў Еўропе, у якой яшчэ здзяйсняюцца смяротныя прысуды, - далучыцца да глабальнага мараторыя на ужыванне смяротнага пакарання, які стане першым крокам да яго ўсеагульнай адмены.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre

Видео