BE RU EN
rss facebook twitter

«Там, дзе я…»: абвешчаны конкурс кароткамэтражных стужак пра жыцьцё постсавецкіх гарадоў

19.03.2008
«Там, дзе я…»: абвешчаны конкурс кароткамэтражных стужак пра жыцьцё постсавецкіх гарадоў

«Там, дзе я…» — кінэматаграфічны праект-конкурс, мэтаю якога ёсьць адлюстраваць жыцьцё ў гарадох былога СССР, прасачыць падабенствы і адрозьненьні ў разьвіцьці краінаў з агульным мінулым. Кожны можа распавесьці сваю гарадзкую гісторыю ў 15-хвіліннай стужцы.

Да адбору прымаюцца кароткамэтражныя гульнявыя і дакумэнтальныя стужкі любога жанру. Гэта могуць быць гарадзкія замалёўкі, эцюды, эсэі, самыя разнастайныя гісторыі, што адбываюцца на вуліцах гораду.

Абраныя працы ўвойдуць у агульны фільм-складанку, па кружэлцы зь якім атрымаюць аўтары лепшых фільмаў.­ 

Абавязковаю ўмоваю зьяўляюцца прыкметы канкрэтнага гораду (вуліцы, вакзалы, паркі, кафэ і гэтак далей), мясцовы гарадзкі калярыт. Глядач, які ніколі ня быў, прыкладам, у Менску, павінны адчуць гэты горад.

У той жа час гэта ня мусяць быць фільмы пра гісторыю, архітэктуру і геапалітыку гораду, якія нагадваюць турыстычны праспэкт.

Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць на наступных умовах:

  • Пазытыўны і творчы зьмест фільму
  • Месца дзеяньня (горад) мусіць быць пазначаным альбо ў рэпліках герояў, альбо тытрамі
  • Суправаджэньне субтытрамі на расейскай, калі фільм зьняты не на расейскай мове
  • Працягласьць фільма да 15 хвілін
  • Фармат DVD, mpeg 2, mpeg 4, avi, 720–576, PAL
  • Неабходна запоўніць заяўку на ўдзел, электронны варыянт якой накіроўваецца па адрэсе [email protected], а раздрукаваная копія дадаецца да адпраўленага дыску. Працы не вяртаюцца. У заяўцы можна пазначыць спасылку на пампаваньне фільму.

Усе ўдзельнікі будуць праінфармаваныя пра лёс сваіх працаў.

Працы прымаюцца да 1 верасьня 2008 па адрэсе:
111024, г. Масква, вул. Авіяматорная, дом 44, корпус 2, офіс «CloudWatcher» (5 паверх)

Альбо дасылаць спасылку на рэсурс у Сеціве, адкуль можна спампаваць фільм у патрэбным фармаце. 

Спасылка  CloudWatcher.ru

 
 
Видео