BE RU EN
rss facebook twitter

Еўрапарламент хоча паскорыць працэс падпісання Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС

03.12.2011
Еўрапарламент хоча паскорыць працэс падпісання Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС

"Падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам павіннае быць распачатае як мага хутчэй, пажадана да канца гэтага года", - гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента, па якой 1 снежня прагаласавалі еўрадэпутаты. Яны заклікалі ўрады краін ЕС дазволіць працэс падпісання Пагаднення на Саміце ЕС, які адбудзецца 8-9 снежня. 

 

Заклікаючы Украіну перагледзець асуджэнне былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі і дазволіць ёй і іншым лідэрам апазіцыі паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычнай дзейнасці, дэпутаты Еўрапарламента заявілі, што "Пагадненне магло б стаць стымулам для неабходных змяненняў у краіне". Дэпутаты таксама настойвалі на магчымасці часова прыпыніць рэалізацыю Пагаднення да таго часу, пакуль у краіне не перастануць парушацца асноўныя правы чалавека.

У рэкамендацыі Еўрапарламента, падрыхтаванай Рышардам Антоніем Легутка з Польшчы, падкрэсліваецца, што ў паглыбленні адносін паміж ЕС і Украінай зацікаўленыя абодва бакі, але ўтрымліваецца папярэджанне "супраць выбіральнага прымянення правасуддзя" і "Украіна настойліва заклікаецца да павагі праў чалавека і вяршэнства закона".

Еўрадэпутаты таксама заклікалі Украіну рассакрэціць архівы камуністычных спецслужб, і дадалі, што нядаўна адкладзеная сустрэча ЕС з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам усё ж павінная адбыцца.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre

Видео