BE RU EN
rss facebook twitter

Фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

02.12.2011
Фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

3 снежня 2011 года ў віленскім Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?", арганізаванага ініцыятыўнай групай па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (Чэхія) і Руха "За Свабоду". 

 

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П. Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба "Дзе я?" (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы - каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка "Беларускае кола".

У 2011 годзе фінал упершыню праходзіць па-за межамі Беларусі, але ў горадзе зусім не чужым для беларусаў - у старажытнай Вільні. Гэтым разам за галоўны прыз пазмагаюцца пераможцы адборачнага туру - школьныя каманды з Брэста, Крычава, Магілева і Мінска. У праграме фіналу - прэзентацыі каманд, конкурс аратарскага майстэрства, узаемныя пытанні і адказы, "медыяазбука". Каманды рассудзіць кампетэнтнае журы, складзенае з прадстаўнікоў арганізатараў конкурсу. Дарэчы, сёлетні конкурс прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы, таму большасць заданняў будзе звязаная з краінамі-членамі гэтага міждзяржаўнага аб’яднання.

Пачатак імпрэзы ў Беларускім Доме правоў чалавека (адрас: Latako g., 3) - а 14.00. Аргкамітэт сардэчна запрашае прадстаўнікоў усіх беларусаў, якія 3 снежня апынуцца ў Вільні, наведаць гульню і падтрымаць нашых школьнікаў-эрудытаў. 

 

Ігар Лялькоў

Видео