BE RU EN
rss facebook twitter

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства абраў новы Кіруючы камітэт

01.12.2011
Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства абраў новы Кіруючы камітэт

 

Новы Кіруючы камітэт у складзе 17 членаў быў абраны на штогадовай сустрэчы ўдзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая праходзіла 28-30 лістапада 2011 года ў Познані (Польшча). Кіруючы камітэт абраны тэрмінам на адзін год.

Былі таксама абраныя шэсць нацыянальных каардынатараў (па адным ад кожнай краіны Усходняга партнёрства), восем каардынатараў чатырох рабочых груп (у кожнай групе па адным прадстаўніку ад краін-партнёраў і па адным - ад ЕС). Нарэшце, на пленарным паседжанні былі абраныя тры каардынатара Форума ад ЕС, паведамляе сайт ФГС УП.

Спіс членаў Кіруючага камітэта

Нацыянальныя каардынатары:

  • Арменія: Сэйрам Марцірасян, Армянскі цэнтр абароны правоў чалавека імя А.Д. Сахарава

  • Азербайджан: Губад Ібадаглу Байрамаў, Цэнтр эканамічных даследаванняў (Азербайджан)

  • Беларусь: Сяргей Лісічонак, Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў Беларусі

  • Грузія: Манана Качладзэ, Асацыяцыя "Зялёная альтэрнатыва" (Грузія)

  • Малдова: Віктар Катрута, Рэгіянальны экалагічны цэнтр (Малдова)

  • Украіна: Ігар Когут, Лабараторыя заканадаўчых ініцыятыў (Украіна); Украінская школа палітычных даследаванняў


Каардынатары рабочых груп:

Група 1: "Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць"

  • Уча Нануашвілі, Цэнтр па правах чалавека (Грузія)
  • Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль, Бельгія)

Група 2: "Эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з палітыкамі ЕС"

  • Вугар Байрамаў, Цэнтр эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Азербайджан)
  • Анджэй Адамчык, Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт / Прафсаюз "Салідарнасць" (Польшча)
Група 3: "Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека"
  • Яраслаў Бекіш, Экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь)
  • Войцэх Бародзіч-Смаліньскі, Цэнтр міжнародных адносін (Польшча)

Група 4: "Кантакты паміж людзьмі"

  • Эдуард Міхалаш, Нацыянальны савет моладзі Малдовы
  • Беціна Бранд, Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі адукацыі дарослых (Германія)
 

Каардынатары Форума ад ЕС:

  • Кшыштаф Бабіньскі, Unia & Polska Foundation (Польшча)
  • Джеф Ловіт, PASOS
  • Аманда Лёўквіст, Еўрапейская сетка палітычных фондаў (ENoP) / Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр 

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Видео