BE RU EN
rss facebook twitter

Eastbook.eu: Надзеі і выклікі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

30.11.2011
Eastbook.eu: Надзеі і выклікі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

 

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць з 28-га па 30-га лістапада, магчыма, здзейсніць надзеі, што ўскладаюцца на яго. Сотні удзельнікаў, якія прыехалі ў Познань, жадаюць павелічэння ўплыву "трэцяга сектара" ў рамках Усходняга партнёрства. 

Добрая арганізацыя на аснове Форума грамадзянскай супольнасці

Форум грамадзянскай супольнасці - неад'емная частка праграмы "Усходняе партнёрства". Кожны год ён праводзіцца ў краіне, якая ў гэты год з’яўляецца старшынёй у Савеце Еўрапейскага Саюза. Асноўнай задачай Форума з'яўляецца абмеркаванне праблем няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства. У абмеркаванні бярэ ўдзел вялікае кола актывістаў, грамадскіх работнікаў, экспертаў і палітыкаў. Папярэднія Форумы, якія праходзілі ў Бруселі ў 2009 годзе і ў Берліне ў 2010 годзе, атрымалі змяшаны прыём: былі ўхваленыя яго ўдзельнікі, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах Форума і зацікаўленыя яго развіццём; аднак, прадстаўнікі стрыманых рашэнняў, дзе назіраліся інстытуцыйныя недахопы, былі падвергнутыя крытыцы за перашкоду працэсу прыняцця рашэнняў і падпарадкаванне гэтых працэсаў валюнтарысцкім ідэям.

На гэты раз, арганізатары хочуць павысіць статус мерапрыемствы і забяспечыць яго гэтак неабходнымі стымуламі.

Войцэх Бародзіч-Смаліньскі з Цэнтра міжнародных адносін (CIR) абазначыў чаканыя адрозненні паміж сёлетнім Форумам і леташнім. Эксперт, адказны за агульную арганізацыю падзеі, лічыць, што Познань можа стаць прыкладам арганізацыі такіх мерапрыемстваў: "Форум ніколі дагэтуль так добра не падтрымліваўся дзяржаўнымі і рэгіянальнымі ўстановамі. Браць актыўны ўдзел у ім пачало польскае Міністэрства замежных спраў, а таксама познаньскія ўлады: маршал Вялікапольскага ваяводства МарэкВозняк і мэр Познані Рышард Гробельны". Бародзіч-Смаліньскі таксама падкрэсліў, што ў папярэднія гады арганізатары рэалізавалі план-мінімум, г.зн. яны абмежоўваліся толькі арэндай залі для мерапрыемства.

Цяпер Познань рыхтуецца да павышэння стандартаў. Праграма Форума была падоўжаная да трох дзён, і большасць падзей мерапрыемства была арганізаваная сумесна з няўрадавымі арганізацыямі. Дзякуючы гэтаму, акрамя непазбежных дэбатаў падчас канферэнцыі, можна прыняць удзел у дыскусіях і семінарах, якія праводзяцца ў вузкіх колах удзельнікаў. Фокус увагі на іх павинен быць засяроджаны на канкрэтных актуальных праблемах: падтрымцы няўрадавых арганізацый у Беларусі, развіцці свабодных сродкаў масавай інфармацыі, стварэнні міжнароднай сеткі кантактаў і праектаў, заснаваных на добраахвотных пачатках. Адзіным недахопам Форума з'яўляецца яго інтэнсіўнасць.

Што далей?

Акрамя творчай заахвочанасці ўдзельнікаў і іх заклапочанасці падзеямі Форума, Познаньскаму мерапрыемству трэба яшчэ штосьці. У рамках праграмы "Усходняе партнёрства", грамадзянская супольнасць, на якой так акцэнтуецца ўвага ў самой назве мерапрыемства, сыходзіць да абвяшчэння дэкларацый, вынясення рэзалюцый і рэкамендацый, хоць гучаць яны дастаткова сур'ёзна. Аднак пакуль што, ніякіх канкрэтных дзеянняў не вынікала з праграмных дакументаў розных арганізацый: ні ў краінах Еўрапейскага Саюза, ні ва Усходнім партнёрстве.

Конкурсы грантаў, абвешчаныя Еўрапейскай камісіяй, вынікаюць занадта складанымі для большасці арганізацый з краін УП. Яны, як правіла, каардынуюцца дасведчанымі НДА з краін ЕС - факт, які, відавочна, абмяжоўвае дасягненне мэты такіх праграм. Улад Вялічка, беларускі няўрадавы актывіст, сустаршыня Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці, паказвае на неабходнасць увядзення глабальнага плана дзеянняў, які б ахопліваў няўрадавыя сферы ва Усходнім партнёрстве: "Мы чакаем з’яўлення новых сіл, якія будуць задаваць хаду Усходняму партнёрству. Замест новых заклікаў да нашых урадаў, якія звычайна ігнаруюцца імі, патрэбныя вялікія і цікавыя рэгіянальныя праекты, заснаваныя на супрацоўніцтве грамадзянскай супольнасці", - заявіў У. Вялічка, адказваючы на пытанне аб чаканнях беларускіх арганізацый, якія сустрэліся ў Мінску 22 лістапада для выпрацоўкі сумеснай пазіцыі напярэдадні сустрэчы ў Познані.

Супрацоўніцтва міжнародных платформ (арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у працы Форума, пасля гэтага звычайна ствараюць нацыянальныя платформы) - вось яшчэ адна праблема, якая паўстае перад планаваннем доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў рамках Форума. Праблема павелічэння ціск на няўрадавыя арганізацыі з боку дзяржаўных органаў, а таксама амбіцыі і мэты кожнай з груп Форума часта робяць складаным дасягенне пагаднення на канчатковую сумесную пазіцыю.

Гэты хаос можа сістэматызаваць толькі інстытуцыяналізацыя Форума грамадзянскай супольнасці: стварэнне працоўнай каманды з сумесным бюджэтам, офісам і агульным планам дзеянняў, скіраваным на стварэнне сеткі кантактаў і партнёрскіх адносін, а таксама прадстаўленне магчымасцяў, ужо адкрытых Еўрасаюзу, яго ўсходнім партнёрам.

Людзі, задзейнічаныя ў Форуме, зараз працуюць над гэтым рашэннем. Праект будучых кампетэнцый і першапачатковы варыянт заканадаўчага акта ўжо гатовыя. Гэта, аднак, не азначае, што пасля дэбатаў у Познані не варта чакаць радыкальных змяненняў у ім. Даволі невялікія, але значныя змены ў праекце, ад якіх будзе залежаць аб'ём працы і, перш за ўсё, узаемадзеянне арганізацый-удзельнікаў, усё ж магчымыя. 

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле: Łukasz Grajewski, Eastbook.eu

Видео