BE RU EN
rss facebook twitter

Стыпэндыя імя Віталя Сіліцкага

29.11.2011
Стыпэндыя імя Віталя Сіліцкага

Інстытут Еўрапеістыкі і міжнародных стасункаў (IESIR, Славакія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) з падтрымкай славацкага Агенцтва па супрацоўніцтву ў міжнародным развіцці (Slovak Aid) абвяшчаюць набор на стыпендыяльную праграму імя Віталя Сіліцкага.

 

Галоўная мэта праграмы - паляпшэнне ведаў, навыкаў і кваліфікацыі па еўрапейскай інтэграцыі, будаўніцтве інстытуцій і належнаму дзяржаўнаму кіраванню.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты магістратуры і аспірантуры з Беларусі. У выключных выпадках будуць разглядацца здольныя студэнты-бакалаўры. Перавага будзе дана студэнтам, якія жывуць у Беларусі ў час падачы заяўкі.

Студэнтам прадастаўляецца штомесячная стыпендыя ў памеры 600 еўра, якая пакрывае дарожныя выдаткі, жыллё, выдаткі на жыццё (адукацыйныя матэрыялы, ежа і г.д.). У дадатак да стыпендыі вылучаецца падтрымка ў 5000 еўра, падзеленая на ўсіх удзельнікаў, якая будзе выкарыстана на набыццё літаратуры ды іншых адукацыйных матэрыялаў.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць Анкету , напісаць матывацыйны ліст, рэзюмэ і 2 рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў, прафесараў і/ці прадстаўнікоў НДА і даслаць на электронны адрас: [email protected].

Усе дакументы, за выключэннем рэкамендацыяў, мусяць быць на англійскай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 снежня 2011 года.

Падрабязнасці пра праграму на сайце Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео