BE RU EN
rss facebook twitter

Штэфан Фюле: Грамадзянская супольнасць адыгрывае вырашальную ролю

29.11.2011
Штэфан Фюле: Грамадзянская супольнасць адыгрывае вырашальную ролю

 

"Форум грамадзянскай супольнасці адыгрывае вырашальную ролю не толькі ў настойванні на рэформах, але і ў кантролі за іх ажыццяўленнем", - сказаў 28-га лістапада еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, датычна Трэцяй сустрэчы прадстаўнікоў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) ў Познані. 

 

"Актыўны ўдзел у развіцці вашых краін надзяляе вас выдатнымі магчымасцямі для такой дзейнасці, і вам неабходна забяспечыць сябе дакладным планам для каардынацыі працы ўсіх удзельнікаў", - сказаў Ш. Фюле, звяртаючыся да аўдыторыі ў звыш як 300 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза.

Еўракамісар адзначыў ролю Нацыянальных платформ ФГС УП у адаптацыі ініцыятыў Усходняга партнёрства да канкрэтных патрэб кожнай краіны і ў падтрыманні канструктыўнага дыялогу з усімі зацікаўленымі бакамі на нацыянальным узроўні.

Ён таксама падкрэсліў, што адна з найважнейшых мэт ФГС УП - налажванне сувязяў паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці на рэгіянальным узроўні і абмен досведам па розных пытаннях.

Камісар таксама заявіў, што ЕС імкнецца аказваць падтрымку гэтай надзвычай важнай дзейнасці грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, праз нядаўна створаны Інструмент грамадзянскай супольнасці Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, бюджэт якога зараз складае 65 млн. еўра. Дадзены праект мае на мэце аказваць падтрымку развіццю грамадзянскай супольнасці цягам наступных двух гадоў.

Падчас сустрэчы былі падведзеныя вынікі прагрэсу ў ажыццяўленні ключавых дэмакратычных рэформ у краінах Усходняга партнёрства, а таксама абмеркаваны план дзеянняў грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі планаў Усходняга партнёрства.

Ш. Фюле адзначыў, што працягваецца праца па стварэнні Еўрапейскага фонда за дэмакратыю, які будзе "забяспечваць дадатковую падтрымку тым, хто змагаецца за дэмакратычныя змены ў суседніх з ЕС краінах".

 

Служба інформаціі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre

Видео