BE RU EN
rss facebook twitter

У Познані праходзіць Трэці Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Фота)

28.11.2011
У Познані праходзіць Трэці Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Фота)

 

У ім прымае ўдзел і дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх НДА.

Еўракамісар Штэфан Фюле ў сваёй прамове згадаў Беларусь. Ён высока ацаніў смеласць і мужнасць грамадзянскай супольнасці. Па словах еўрачыноўніка, ЕС не зможа дасягнуць сваіх мэт, калі будзе працаваць толькі з урадамі краін у сферы эканомікі, забываючы пра такія каштоўнасці, як свабоды і правы чалавека. 

Еўракамісар асобна згадаў "справу Бяляцкага". Ён нагадаў, што Еўрасаюз вельмі адмоўна паставіўся да палітычна матываванага прысуду праваабаронцы. Ён запатрабаваў перагледзець прысуд і спыніць пераслед праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў у Беларусі.

Штэфан Фюле прапанаваў удзельнікам сустрэчы падумаць аб тым, ці з'яўляецца кошт газа для Беларусі коштам дэмакратыі.

 

 

Удзельнікі Першай панэлі "На шляху да новай стратэгіі па ўцягванню грамадзянскай супольнасці ва Усходняе партнёрства"

 

 

Су-старшыні Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Антанэла Валморбіда і Улад Вялічка

 

 

Выступ дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава на Першай панэлі
"На шляху да новай стратэгіі па ўцягванню грамадзянскай супольнасці ва Усходняе партнёрства"

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Видео