BE RU EN
rss facebook twitter

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты

03.11.2011
Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты

3 лістапада кіраўнікі дыпламачных місій краін Еўрапейскага Саюза, чые прадстаўніцтвы знаходзяцца ў Мінску, наведалі ўрочышча Курапаты - месца масавага забойства і пахавання ахвяр сталінскага тэрору. 

 

Для дыпламатаў ЕС ужо стала традыцыяй наведваць урочышча з нагоды Дзядоў - Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў таталітарнага рэжыма, паведамляе сайт Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Дыпламаты ўсклалі кветкі на пагорку каля камяня, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Видео