BE RU EN
rss facebook twitter

Слоўнік дысыдэнтаў

21.02.2008
Слоўнік дысыдэнтаў
353 біяграфіі найвыбітных прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з 24-х краінаў былога савецкага блоку можна знайсьці ў нядаўна апублікаваным у Польшчы “Слоўніку дысыдэнтаў”.

Слоўнік прадстаўляе розныя віды апазыцыйнай дзейнасьці: індывідуальнай і калектыўнай, характэрнай для гэтай прасторы паміж пачаткам зьменаў унутры сыстэмы пасьля сьмерці Сталіна ў 1956 г. і “перабудовай” як пачаткам разбурэньня камуністычнай сыстэмы.

Поўная назва публікацыі гучыць: “Слоўнік дысыдэнтаў. Галоўныя постаці апазыцыйных рухаў у камуністычных краінах у 1956-1989 гг.” Дасьледваньне было выдадзенае ініцыятывай “Карта”.

Першы том “Слоўніка дысыдэнтаў...” зьмяшчае разьдзелы, прысьвечаныя Альбаніі, Балгарыі, Чэхіі, Босьніі і Герцэговіне, Харватыі, Македоніі, Сэрбіі, Чарнагорыі, Славеніі, ГДР, Польшчы, Румыніі і Вугоршчыне.

У другім томе знаходзяцца тэксты, якія апісваюць краіны былога СССР: Арменію, Азэрбайджан, Беларусь, Эстонію, Грузію, Літву, Латвію, Малдавію, Расею і Ўкраіну. Тут таксама знаходзіцца разьдзел, прысьвечаны крымскім татарам.

Падрабязную інфармацыю аб публікацыі можна знайсьці па адрэсе: www.karta.org.pl

Адзін з аўтараў дасьледваньня, прафэсар Анджэй Фрышкэ зьвяртае ўвагу на тое, у якой ступені апісаныя ў “Слоўніку дысыдэнтаў...” апазіцыянеры адлюстроўваюць адрозьненьні камуністычных сыстэмаў у кожнай краіне былога Ўсходняга блоку. Анджэй Фрышкэ дадае, што ў кожнай дзяржаве былога Ўсходняга блоку да апазыцыянераў выкарыстоўвалі розныя формы рэпрэсіяў. Розныя формы набываў і супраціў сыстэме. На думку прафэсара, найважнейшымі для стварэньня апазыцыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе былі тры даты: 1956 г. – сьмерць Сталіна, Праская вясна 1968 г. і польская Салідарнасьць.

Палітоляг і гісторык Антоні Дудэк падкрэсьлівае той факт, што сярод апісаных у “Слоўніку дысыдэнтаў...” постацяў шмат тых, хто пасьля 1989 г. сталі ўплывовымі палітычнымі дзеячамі. Антоні Дудэк лічыць таксама, што прадстаўленых у двух тамах эўрапейскіх апазыцыянераў з аднаго боку мала што аб’ядноўвае, бо гэтыя людзі мелі вельмі розныя сьветапогляды, палітычныя погляды і матывацыі да дзейнасьці. Зь іншага боку іх аднак аб’ядноўвае агульная для ўсіх рыса – абарона гонару і годнасьці.

Паводле Polskie Radio Online
Пераклад: Новая Эўропа

Видео