BE RU EN
rss facebook twitter

А. Марын: "Як мець справу з недружалюбным суседам? Пяць крокаў для змены палітыкі па Беларусі ва УП"

26.10.2011
А. Марын: "Як мець справу з недружалюбным суседам? Пяць крокаў для змены палітыкі па Беларусі ва УП"

Як мець справу з недружалюбным суседам? Пяць крокаў для змены палітыкі па Беларусі ва УП

Анаіс Марын,
навуковы супрацоўнік Фінскага інстытута міжнародных спраў

 

Дыпламатычнае фіяска бывае добрае тым, што дапамагае вызначыцца ў складанай сітуацыі. Калі нехта яшчэ сумняваўся, што ў ініцыятывы "Усходняе партнёрства" былі геапалітычныя абгрунтаванні, то пасля Саміту ў Варшаве намеры ЕС, здаецца, канчаткова высветліліся: над фармальна заяўленымі мэтамі прасоўвання дэмакратыі ва УП насамрэч у Аб’яднанай Еўропе пераважаюць стэрэатыпы часоў халоднай вайны.

У Варшаве Брусэль і афіцыйны Мінск дамовіліся, што, нягледзячы на рознагалоссі, якія існуюць, Беларусь застанецца часткай Усходняга партнёрства. Праз тыдзень, аднак, Уладзімір Пуцін прадставіў свой праект "Еўразійскага Саюза" і адначасова нагадаў пра прэтэнзіі Расеі на "агульнае суседства". Гэта не пакідае Брусэлю ніякіх шанцаў, акрамя таго, як зноў распачаць гандаль з беларускім кіраўніцтвам і пашырыць межы абноўленага партнёрства для Беларусі.

Каб застацца на плаву і знайсці выхад з тупіка немагчымасці знайсці альтэрнатыву стратэгіі "двайных стандартаў" Аляксандра Лукашэнкі, якая да гэтага часу так і не прывяла Беларусь да дэмакратызацыі, Еўрасаюзу неабходна тэрмінова змяніць сваю палітыку да Беларусі. А гэта значыць, задзейнічаць трэці накірунак са свайго палітычнага інструментара і прапанаваць іншай Беларусі перспектыву сапраўднага партнёрства, на аснове ўзаемных інтарэсаў і агульнага клопату пра беларускую дзяржаўнасць насуперак імперскім апетытам Расіі.

Гэта можа быць рэалізавана праз інструменты Усходняга партнёрства, але з некаторымі карэкціроўкамі. 

Размеркаванне падыходаў і неабходнасць быць прагматычнымі

Праз тры гады пасля крытычнага асэнсавання Еўрасаюзам неабходнасці ўключэння Беларусі ва Усходняе партнёрства, Варшаўскі Саміт (які прайшоў у польскай сталіцы 29-30 кастрычніка) яскрава праілюстраваў неабходнасць далейшай дыферэнцыяцыі паміж краінамі УП, адкрытымі да супрацоўніцтва з ЕС (Малдова, Украіна, Грузія) і ўсходнімі суседзямі, якія зусім не імкнуцца да ўступлення ў Аб’яднаную Еўропу. Тэарэтычна, ўмовы для Беларусі павінны стаць больш мяккімі, і гэтага магло б хапіць, калі б не відавочная адсутнасць сувязі паміж эканамічным супрацоўніцтвам і палітычным дыялогам Беларусі і ЕС.

Наступным крокам павіннае стаць сцверджанне добрых суседскіх намераў ЕС праз дэпалітызацыю ўсіх аспектаў супрацоўніцтва, пачынаючы з перамоў аб палягчэнні візавага рэжыму для добрасумленных падарожнікаў (падарожнікаў bona fide) -  перамоў, якіх так даўно чакаюць беларусы.

Процілегласцю прынцыпу "больш за больш" павінен стаць прынцып кампрамісу ва ўзаемадзеянні з Беларуссю. Паколькі ад рэжыму ЕС чакае цяпер толькі такіх саступак, якія могуць падарваць самую аснову Еўропы, то Брусэль павінен адказваць узаемнымі прывабнымі стымуламі на любыя ініцыятывы ў краіне, якія могуць дапамагчы прывесці да ўзгодненага развіцця Беларусі. З улікам таго, што ўсе дыпламатычныя крокі Лукашэнкі абумоўленыя эканамічнымі падставамі, і што большасць беларусаў аддала б перавагу эканамічнаму партнёрству з ЕС, адзінай рэалістычнай прапановай Бруселя можа стаць прагматычная прапанова.

Прасоўванне сапраўдных каштоўнасцей і канец крывадушнасці

Падчас падпісання эканамічных дамоўленасцей нельга прыносіць у ахвяру сапраўдныя каштоўнасці. Так, частка адказнасці за няўдачу працэса еўрапеізацыі ў Беларусі ляжыць на самім Еўрасаюзе: цягам выстаўлення жорсткіх умоў аднаўлення дыялогу з афіцыйным Мінскам - толькі праз вызваленне палітычных зняволеных, але праз адначасовую выдачу рэжыму пакета фінансавай дапамогі ў 9 млрд. долараў, - ЕС пацвердзіў: ён можа гандляваць уласнымі каштоўнасцямі. Настаў час спыніць гандаль вартасцямі і выпрацаваць адзіную ўсёабдымную стратэгію, якая б спалучала павагу да каштоўнасцяў і інтарэсаў абодвух бакоў.

Прагматызм (нацыянальныя і гандлёвыя інтарэсы) ужо даўно штурхае некаторых дзяржаў-сябраў ЕС сведчыць аб сваёй гатоўнасці падпісання ўгоды з беларускім рэжымам і мець стасункі з дзяржавамі, багатымі энерганосьбітамі, дэмакратычныя стандарты ў якіх не лепшыя, чым у Беларусі, якая асабліва вылучаецца ўлюбёнай палітыкай "двайных стандартаў" свайго лідэра. Калі ЕС хоча ўмацаваць свой імідж адзінага прамоўтэра дэмакратыі ў суседніх краінах, ён павінен альбо прыпыніць свае здзекі з Беларусі, альбо пачаць прымяняць да яе такі ж падыход, як, напрыклад, да Азербайджана, Арменіі, Украіны і Расіі.

Абноўленае партнёрства з Беларуссю

Пятнаццаць гадоў стаўлення да Беларусі як да краіны, ні на што не вартай, вымусіла многіх беларусаў з горыччу задацца пытаннем: а што ж ЕС можа зрабіць для іх на самай справе?

Калі Брусэль не хоча страціць Беларусь як дружалюбную краіну, ён мусіць прызнаць законнасць жаданняў беларусаў, каб да іх ставіліся, як да законных суседзяў. З беларускага пункту гледжання, супрацоўніцтва з ЕС павінна грунтавацца на агульных эканамічных інтарэсах, а не на міфічных агульных каштоўнасцях і нерэальных стандартах. У Беларусі і ЕС сапраўды ёсць узаемазацікаўленасць у супрацоўніцтве ў некаторых галінах (энергетычная бяспека, памежнае кіраванне альбо транзітная інфраструктура).

Але для Беларусі неабходна зняць жорсткія ўмовы вядзення дыялогу. Незалежна ад памылак і правапарушэнняў яе лідэра, для дасягнення кампраміса ЕС павінен задзейнічаць трэці накірунак са свайго палітычнага інструментара і аднавіць супрацоўніцтва з краінай праз адкрыццё рэальнага партнёрства, якое павіннае дапоўніць два іншых накірунка праз рэалізацыю комплекснага плана "мадэрнізацыі праз лібералізацыю" краіны. Гэты накірунак партнёрства павінен быць пазначаны выразнымі арыенцірамі і суправаджацца ўзнагароджаннем Беларусі за кожны яе крок у кожным сектары на шляху да рэформ.

Дазволіць грамадзянскай супольнасці даваць ацэнку прагрэса рэформ у бюракратычным сектары - сапраўды цяжкая задача для беларускага кіраўніцтва. Тым не менш, ЕС мог бы стаць пасярэднікам паміж недзяржаўнымі і калядзяржаўнымі суб'ектамі і кантраляваць трансфармацыйны працэс у рамках інстытутаў УП: Форума грамадзянскай супольнасці альбо Канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады (CORLEAP), а гэта не можа адбывацца без папярэдняй мабілізацыі арыентаваных на рэформы бюракратычных сегментаў.

Знайсці годнага суразмоўцу - значыць, дагрукацца да расчараваных беларускіх эліт

Падзеі 19 снежня 2010 года і наступная замарозка большасці праектаў Еўрасаюза з удзелам беларускіх дзяржаўных органаў знішчыла надзеі на тое, што ўплыў Усходняга партнёрства з 2008 года ў адміністрацыйных і дзелавых колах узмацніўся. Гэтага не адбылося.

У нядаўняй справаздачы ЗША па Беларусі арганізацый CEPA і Freedom House рэкамендуецца вызначаць актыўных праваднікоў рэформ сярод беларускай кіруючай эліты. Абапіраючыся на мадэль аранжавай рэвалюцыі ва Украіне, прапаноўваецца знайсці шляхі збліжэння з беларускімі дыпламатамі і заклікаць іх сысці ў адстаўку.

Улічваючы, што дзве траціны беларускага насельніцтва лічыць Лукашэнку асабіста адказным за няшчасці краіны, Еўрасаюз павінен зараз знайсці паразуменне з расчараванымі элітамі, таксама і ўнутры дзяржаўнага сектара, якія ўжо гатовыя да змен. ЕС павінен глядзець наперад, у постлукашэнкаўскую эпоху, і заахвочваць і падтрымліваць гэтых рэжымных інсайдэраў.

Калі прыйдзе час дэсаветызацыі і "дэлукашэнізацыі" дзяржаўных структур, беларускія чыноўнікі павінны будуць прайсці праз своеасаблівую "перабудову свядомасці" - іх нельга будзе проста звольніць. Чыноўнікі ЕС і Прадстаўніцтва ЕС у Мінску павінныя быць гатовымі пераконваць беларускіх афіцыялаў у непазбежнасці рэформ у Беларусі і ў тым, што пераходная мадэль Еўрасаюза, у канчатковым рахунку, будзе лепш, чым расійская. З таго часу, ЕС павінен будзе актывізаваць свае намаганні па ўмацаванню інстытуцыйнага патэнцыялу і даць беларусам доступ да платформ па "сацыялізацыі" у Еўрасаюз праз адукацыйныя праграмы, прафесійнае настаўніцтва, праграмы абмену (TWINNING, Erasmus), азнаямленне з эканамічным правам Еўрасаюза і г.д. Арыентаваныя таксама і на дзяржаўных служачых, такія праграмы змогуць падрыхтаваць глебу для грамадзянскага дыялогу і дэмакратычных змен у Беларусі.

Пашырэнне рэсурсаў: пошук спонсараў і ўзаемадзеянне

У цяперашняй структуры ЕС існуюць яшчэ магчымасці працы ў накірунку шматбаковага супрацоўніцтва УП у пошуку знешніх рэсурсаў ("аўтсорсінг"). Грунтуючыся на мадэлі Паўночнага вымярэння, да якога нядаўна далучылася Беларусь, ЕС павінен ўзмацніць узаемадзеянне паміж УП і існымі інструментамі супрацоўніцтва ў рэгіёне (Вышаградская група альбо Цэнтральна-еўрапейская ініцыятыва). Каб пашырыць мізэрныя рэсурсы, выдаткаваныя на ініцыятыву УП, Брусель павінен таксама заахвочваць еўрапейскія кампаніі і банкі, якія маюць ахвоту супрацоўнічаць з Беларуссю, і такім чынам дапамагаць развіваць план лібералізацыі ўсяго УП і развіваць гарызантальныя сувязі па другі бок Шэнгенскай зоны.

Для пошуку рашэння праблемы недахопа фінансавых рэсурсаў ва УП, варта вывучыць патэнцыял знешніх донараў, здольных фінансаваць буйныя інвестыцыйныя праекты ў Беларусі: так, Расія як "сябра Усходняга партнёрства", магла б быць больш актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Ёсць нават прапановы пошуку ўзаемадзеяння паміж УП і "Партнёрствам для мадэрнізацыі" паміж Расіяй і ЕС; што, аднак, не дае рашэння праблемы, паколькі прыхільнікі гэтай ініцыятывы - ці то "старыя", ці то "новыя" краіны ЕС - адначасова найбольш актыўна лабіруюць бізнэс-збліжэнне з Расіяй.

Абапіраючыся на досвед, набыты ва Усходнім партнёрстве, такая прапанова Еўрасаюза павінная ажыццяўляцца ў форме комплекснага плана па мадэрнізацыі, г.зн.: падрабязна растлумачыць, што трэба будзе зрабіць для лібералізацыі Беларусі, якія праводзіць рэформы для дасягнення рэальных мэтаў і колькі грошаў ЕС будзе гатовы інвеставаць, каб дапамагчы Беларусі прайсці праз гэты балючы працэс.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле EaPCommunity
Видео