BE RU EN
rss facebook twitter

Бяспека харчовых прадуктаў і ветэрынарныя пытанні - у фокусе польскага старшынства УП

02.11.2011
Бяспека харчовых прадуктаў і ветэрынарныя пытанні - у фокусе польскага старшынства УП

Двухдзённая канферэнцыя ў Кракаве на мінулым тыдні мела парадкам дня намаганні па набліжэнні законаў краін Усходняга партнёрства да заканадаўства Еўрапейскага Саюза ў ветэрынарных і фітасанітарных пытаннях, а таксама ў сферы расліннай і жывёльнай бяспекі і бяспекі і якасці харчовых прадуктаў. 

Канферэнцыя, якую ўзначальваў польскі міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Марэк Савіцкі, была арганізаваная ў рамках польскага старшынства. Міністр Савіцкі сказаў, што бяспека і якасць харчовых прадуктаў з'яўляюцца прыярытэтнымі для ЕС, і што "гэтыя прыярытэты ўзаемазалежныя, і Еўрапейскі Саюз прыкладае намаганні для захавання іх высокай якасці. Паколькі мы пачалі працаваць разам з краінамі Усходняга партнёрства, мы вырашылі прадставіць ім нашы стандарты і шляхі іх дасягнення".

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Усходняга партнёрства і краін Еўрапейскага Саюза, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскага парламента і міжнародных арганізацый, асацыяцый і навукова-даследчых інстытутаў, у тым ліку, намеснікі міністраў сельскай гаспадаркі Арменіі і Азербайджана, а таксама прадстаўнікі Беларусі і Украіны.

Дзяржавам Усходняга партнёрства была прадстаўленая магчымасць даваць каментары па распрацоўкам УП на сённяшні дзень і ўносіць прапановы па сваіх патрэбах і чаканнях па Праграме ў галіне сельскай гаспадаркі.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre

Видео