BE RU EN
rss facebook twitter

Узмацненне энергетычнай бяспекі Арменіі пры падтрымцы INOGATE

28.10.2011
Узмацненне энергетычнай бяспекі Арменіі пры падтрымцы INOGATE

26 кастрычніка прайшло мерапрыемства, арганізаванае сумесна Міністэрствам энергетыкі і прыродных рэсурсаў Арменіі, Тэхнічным сакратарыятам INOGATE і сакратарыятам Энергетычнай супольнасці ў Ерэване, а таксама круглы стол на тэму: "Супрацоўніцтва Арменіі-ЕС у галіне інтэграцыі энергетычных рынкаў для забеспячэння бяспечнасці энергапаставак". 

INOGATE - праграма пад фінансаваннем Еўрасаюза для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж ЕС і краінамі-партнёрамі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Казахстанам, Украінай і інш. Яна садзейнічае падтрымцы палітыкі ЕС у рамках Бакінскай ініцыятывы і Усходняга партнёрства, а менавіта: у рамках тэматычнай платформы "Энергетычная бяспека" і ў рамках Энергетычнай супольнасці.

Дамова Энергетычнай супольнасці была распрацаваная ЕС з мэтай пашырэння інтэграцыі энергетычнага рынку ЕС з краінамі Паўднёва-Усходняй Еўропы і за яе межамі на базе дакументаў, што маюць юрыдычную аснову. Яна забяспечвае стабільны інвестыцыйны клімат у гэтых краінах і спрыяе бяспечнасці энергапаставак у пашыранай Еўропе. Украіна і Малдова - дзве краіны-партнёра INOGATE, якія ўжо далучыліся да Энергетычнай супольнасці.

Філіп Мікас, прадстаўнік Еўракамісіі, адказны за Рэгіянальныя праграмы і краіны Усходу Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, сказаў: "Еўрасаюз надае вялікае значэнне развіццю энергетычнага сектара ў краінах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і імкнецца да актывізацыі энергетычнага супрацоўніцтва з Арменіяй для паляпшэння рынкавай інтэграцыі і энергетычнай бяспекі краіны".

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre 
Видео