BE RU EN
rss facebook twitter

Старшыня АБСЕ выступіў з асуджэннем прынятых паправак да беларускіх законаў

26.10.2011
Старшыня АБСЕ выступіў з асуджэннем прынятых паправак да беларускіх законаў

Дзейны старшыня АБСЕ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выступіў 24 кастрычніка з асуджэннем нядаўна прынятых у Беларусі паправак да законаў аб масавых мерапрыемствах і аб службах бяспекі. Ён заявіў, што гэтыя папраўкі яшчэ больш абмяжуюць свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі.

 

"Я заклікаю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку не падпісваць гэтыя папраўкі і ўстрымлівацца ад далейшых парушэньняў абавязанняў Беларусі ў рамках АБСЕ, ад увядзення новых абмежаваньняў для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі", - заявіў Ажубаліс, певедамляе Радыё "Свабода".

"Я глыбока занепакоены гэтымі новымі абмежаваннямі грамадзянскіх свабод у Беларусі і заклікаю прэзідэнта Беларусі спыніць палітычны пераслед. Пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і сістэматычнымі абмежаваннямі асноўных свабод Беларусь можа толькі глыбей ізаляваць сябе на міжнароднай арэне", - падкрэсліў старшыня АБСЕ.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Видео