BE RU EN
rss facebook twitter

Грамадзянская супольнасць Беларусі збірае канферэнцыю

25.10.2011
Грамадзянская супольнасць Беларусі збірае канферэнцыю

 

"Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства". Канферэнцыя пад такой назвай адбудзецца 29 кастрычніка 2011 года ў Мінску. Яна будзе прысвечана пытанням канцэптуальных і стратэгічных альтэрнатыў развіцця Нацыянальнай платформы ФГС УП, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, а таксама падрыхтоўке беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (28-30 лістапада 2011 года). 

Удзельнікамі Канферэнцыі 29 кастрычніка 2011 года будзе прыняты сумесны Мемарандум аб паразуменні , які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум будзе адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпішуць Мемарандум, атрымаюць статус пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы. Для забеспячэння далейшай дзейнасці і інстытуцыянальнага развіцця Нацыянальнай платформы на Канферэнцыі будзе таксама абраны Часовы кіруючы камітэт, паўнамоцтвы якога будуць дзейнічаць з моманту падпісання Мемарандума і да наступнага паўнамоцнага сходу ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэтаў і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фармавання кіруючых органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

 

Прадстаўнiкам СМI, якiя маюць намер наведаць канферэнцыю, трэба даслаць заяўку да 26 кастрычнiка (уключна) на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: [email protected]

 

Праект Мемарандума

Праграма Канферэнцыі
Программа Конференции

 

Служба iнфармацыi "ЕураБеларусі"

 

Видео