BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Форум грамадзянскай супольнасьці: магчымасьці і пэрспэктывы

30.10.2009
Форум грамадзянскай супольнасьці: магчымасьці і пэрспэктывы

Дзяніс  Мельянцоў (BISS) 

(даклад  на круглым стале  “Форум грамадзянскай  супольнасці Усходняга  партнерства: павестка  дня для Беларусі”, 19 кастрычніка 2009)

Я прапаную проста прайсціся па тых пытаннях, якія маюць значэнне, і, мабыць, таксама трошкі папалемізаваць з тым, што прадставілі калегі.

Перш-наперш, я хацеў бы падкрэсліць (гэта датычыцца  першага пытання: роля грамадзянскай  супольнасці ў арганізацыі  Усходняга  партнёрства і тэматычныя пытанні), што Усходняе партнёрства само па сабе і задумывалась, і ёсць міждзяржаўнай праграмай, міждзяржаўнай структурай, і таму я хацеў бы засцярожыць шаноўных удзельнікаў, каб яны надта не пераацэньвалі магчымасці прадстаўнікоў беларускай грамадскай супольнасці ўплываць на гэтую праграму.

Але, як вельмі слушна ўжо сказаў Улад, і  я з ім абсалютна згодны, Форум  грамадзянскай супольнасці на сённяшні дзень — гэта такая ўнікальная міжнародная рэч, як і Еўрапейскі Саюз; гэта тая структура, якая сама сябе развівае, сама сябе фарміруе, і ў гэтым яго вельмі вялікі патэнцыял. Таму я б хацеў заклікаць і прысутных на гэтым круглым стале, і тых, хто будзе прысутнічаць падчас канферэнцыі 2-га лістапада, да таго, што нам тут не варта гадаць, што можа быць з гэтым Форумам. А варта проста яго сканструіраваць і прапанаваць нашае бачанне Форума, у тым ліку прапанаваць і яго рэгламент. У прынцыпе, галоўнае, на чым мы можам засяродзіць увагу – Форум (зыходзячы з таго, што гэта ўсяго толькі два дня) - гэта вырашэнне працэдурных пытанняў і прыняцце рэгламента — якім чынам будзе надалей працаваць гэты Форум. І таму тут выключная роля прадастаўляецца нам — тым, хто будзе ўдзельнічаць у Форуме, паколькі беларуская дэлегацыя, і ўвогуле беларуская грамадзянская супольнасць, выявіла і паказала сабе як найбольш актыўная з ліку гэтай постсавецкай шасцёркі. Таму можна спадзявацца на тое, што ў яе прадстаўнікоў усё ж такі атрымаецца больш-меньш сагласавана паставіць сваю пазіцыю і весці работу. Да яе прапановаў пачнуць прыслухоўвацца і Еўрапейская камісія пры вызначэнні пачатковага рэгламента, і ўдзельнікі гэтага Форума, якіх там дзвесце дваццаць. Таму я прапаную не проста абмяркоўваць магчымасці і патэнцыял, а засяродзіцца на тым, што мы б хацелі бачыць, і проста гэта замацаваць, і прапанаваць як мага хутчэй Еўрапейскай камісіі для абмеркавання, паколькі пэўны час яшчэ ёсць.

Далей, што тычыцца гэтага Форума, дык, сапраўды, вялікае пытанне, наколькі ён будзе  мець патэнцыял уплыву на саму праграму Усходняга партнёрства. Тут я  б прапанаваў проста пашукаць аналогію ў іншых праграмах Еўрапейскага Саюза і таксама ў самой структуры Еўрапейскага Саюза, каб паглядзець, як мы можам намацаць самую верхнюю столю працоўнага ўплыву, ці патэнцыяла, Форума грамадзянскай супольнасці. Тут не так шмат прыкладаў: гэта і Чарнаморская сінэргія, тут і арганізацыі Балтыйскіх краін, якія прадстаўляюць нейкія падобныя платформы для абмеркаванняў. І аналіз гэтых платформаў для НДА дастаткова песімістычны.

Разам з тым у Еўрапейскім Саюзе  існуюць такія органы, якія таксама маюць дарадчую функцыю і прадстаўлены, збольшага, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, — гэта Камітэт рэгіёнаў і Сацыяльна-эканамічны камітэт. І самае большае, што могуць гэтыя органы, — гэта праводзіць аналіз тых законапраектаў, якія ўносяцца на разгляд Саветам Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскім парламентам, даваць ім свою ацэнку і прадстаўляць таксама свае рэкамендацыі да гэтых заканадаўчых органаў Еурапейскага Саюза. Натуральна, што і Еўрапарламент, і Саўмін могуць прымаць іх да разгляду, могуць уключаць гэтыя прапановы, а могуць і не ўключаць іх у канчатковы законапраект. Але справа ў тым, што тут вялікая роля належыць грамадскаму абмеркаванню, публічнасці і сродкам масавай інфармацыі. Таму адна з функцый і задачаў вось гэтага Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства — гэта быць такім публічным органаў — г.зн. рабіць максімум працы для таго, каб дыялог паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларусьсю быў максімальна празрыстым, максімальна апублічваць тыя рашенні, тыя дыскусіі, якія былі ў межах гэтага Форума, і гэтым самым прымушаць і структуры Еўрапейскага Саюза, і астатнія структуры ў межах Усходняга партнёрства прыслухоўвацца да таго, што абмяркоўваецца ў самім гэтым Форуме.

Якія  тут могуць быць мэты і задачы? Па-першае, як я бачу, для беларускай грамадзянскай супольнасці вельмі важна актарызацыя — г.зн. набыццё нейкай суб’ектнасці як у межах Беларусі, гэтак і на міжнароднай арэне (праз Усходняе партнёрства і дакладна — праз Форум грамадзянскай супольнасці). Зараз для грамадзянскай супольнасці ёсць шанец стаць не пасярэднікам (таму што пасярэднікам немагчыма стаць), а стаць такім вось актарам-гульцом, які зможа ўплываць на прыняцце рашэнняў у межах сваіх інструментаў — г.зн. рэалізаваць сабе і на міжнароднай арэне, і ўнутры Беларусі.

Калі  казаць пра мэты для беларускай дэлегацыі ў межах Форума Усходняга партнёрства, па-першае — як тут ужо сказалі, гэта фарміраванне механізмаў дзеяння Форума і фарміраванне гэтага самага рэгламента, і гэта тое, на што мы можам уплываць зараз. І я б прапанаваў, мабыць, на той канферэнцыі, якая адбудзецца 2-га лістапада, засярэдзіць увагу не на ўключэнні ў платформы, таму што тут ёсць шмат чаго сказаць, і кожная з арганізацый можа выказацца па любой з гэтых платформаў. А што сапраўды важна на дадзенным этапе, — гэта абмеркаваць сам рэгламент Форума і тое, што канкрэтна мы можам прапанаваць, з тым, каб беларуская дэлегацыя прыехала на гэты Форум і мела вельмі выразнае бачанне таго, якім чынам яна хоча, каб працаваў гэты Форум. І, у прынцыпу, дастаткова рэальна за той час, які застаўся распрацаваць гэты рэгламент і бачанне ролі.

Пры абмеркаванні фармата гэтага Форума ў межах Еўрапейскай камісіі, еўрапейскіх інстытутаў, была вельмі цвярозая ідэя стварыць двухбаковыя форумы, якія б уключалі прадстаўнікоў ад краін Еўрапейскага Саюза і ад кожнай з краін шасцёркі. Такія форумы выглядаюць найбольш працоўнымі і прыдатнымі як для аналіза тых праектаў, якія падаюць урады ў межах Усходняга партнёрства, гэтак навогуле для працы са сваімі еўрапейскімі калегамі. Нажаль, такі фармат не быў уключаны Еўрапейскай камісіяй, і ўсё было зведзена да таго, што будзе адзін шматбаковы форум, які мне (і не толькі мне) падаецца не вельмі працуючым органам, паколькі, натуральна, столькі прадстаўнікоў не могуць абмяркоўваць канкрэтныя пытанні і прыйсці да нейкіх канкрэтных высноў. Усё роўна мы прыйдзем да таго, што нам прыйдзецца ўтвараць такія двухбаковыя фракцыі (іх можна назваць камітэтамі па аналогіі з парламенцкімі камітэтамі) і дакладна — камітэт “Еўрапейскі Саюз – Беларусь”, які будзе займацца двухбаковымі беларуска-еўрапейскімі адносінамі і тымі пытаннямі, якія датычацца толькі Беларусі. Такі фармат камітэта (гэта можа быць і нейкі нефармальны двухбаковы форум, які будзе знаходзіцца ў рамцы ўсяго Форума грамадзянскай супольнасці) неабходны.

На  сённяшні дзень выглядае так, што  Еўрапейскі Саюз, Еўрапейская камісія, робяць стаўку на дэпалітызацыю гэтага Форума. Гэта вынікае з абмеркаванняў самой працэдуры працы Форума і з таго, што такія арганізацыі, напрыклад, як «Беларуская вясна», не былі запрошаны на гэты Форум. Я скептычна адношуся да таго, што адбудзецца нейкае абмеркаванне палітычных пытанняў у межах усяго Форума. Магчыма гэта будзе толькі ў межах самой беларускай дэлегацыі, паколькі, сапраўды, ніхто не мае дакладнай інфармацыі аб складзе беларускіх прадстаўнікоў на гэтым Форуме: ці ёсць там прадстаўнікі прадзяржаўных арганізацый і наколькі рэальна, сапраўды, будзе выглядаць падзел на прадзяржаўны сектар і грамадскі сектар унутры нашай беларускай дэлегацыі.

Тут яшчэ я б хацеў закрануць некалькі аспектаў, і — па-першае, пра задачы дэлегатаў. Адной з важных задачаў  беларускай дэлегацыі з’яўляецца таксама  наладжванне сталага і працуючага механізма ўзаемадзеяння з беларускай грамадзянскай супольнасццю — г.зн. з тымі арганізацыямі, якія не былі запрошаны на Форум, але ўдзел якіх вельмі важны для легітымацыі тых рашэнняў, тых прапаноў, якія будуць праводзяцца беларускай дэлегацыяй праз Форум грамадзянскай супольнасці; г.зн. можа быць нейкі відазменены ворган, кшталту тых пастаянных кансультацый, якія зараз праводзяцца паміж некаторымі арганізацыямі, і таго, што датычыцца канферэнцыі, якая адбудзецца, — гэта можа быць на базе Асамблеі НДА, гэта можа быць нейкі іншы ворган, але ён выглядае неабходным.

Па-другое, гэта пабудова неканфліктных стасункаў  з прадстаўнікамі беларускай улады, якія будуць займацца праграмай Усходняга  партнёрства і тымі праектамі, якія ўжо пададзены ў Брусель, праходзяць у рамках Усходняга партнёрства, таму што, так ці інакш, беларускай дэлегацыі прыйдецца і аналізаваць, і маніторыць гэтыя праекты, і ў любым разе кантакты з прадстаўнікамі беларускай улады будуць вельмі карыстнымі і будуць спрыяць паспяховасці гэтага працэса.

Таксама трошкі мы тут забылі пра тое, што  ствараецца яшчэ адзін ворган у межах  Усходняга партнёрства — гэта, так званы, EURO-NEST PA, Міжпарламентская асамблея краін - удзельніц Еурапейскага Саюза і краін шасцёркі. 21-га кастрычніка будзе праходзіць першая сустрэча ў Стакгольме, куды паедзе і кіраўнік беларускай парламенцкай камісіі па знешніх сувязях. І вялікая верагоднасць таго, што частка такіх маніторынгавых функцый адыйдзе да EURO-NEST PA, і тут Форум грамадзянскай суполнасці будзе вымушаны канкурыраваць з гэтай структурай. Таму таксама важна наладжваць адносіны і з беларускімі дэпутатамі, якія будуць удзелнічаць у гэтай Міжпарламенцкай асамблеі.

(рэплика) І што тут можна прапанаваць?

Гэта  стварэнне пляцовак для камунікацыі  беларускіх грамадзянскіх арганізацый, якія будуць удзельнічаць у Форуме грамадзянскай супольнасці, арганізацый, якія не будуць удзельнічаць у Форуме, але таксама будуць займацца выпрацоўкай прапаноў, прадстаўнікоў беларускага ўрада, якія займаюцца праектамі ў межах Усходняга партнёрства, і дэпутатаў EURO-NEST PA — з тым, каб абмякоўваць актуальную павестку дня ў межах Усходняга партнёрства. Гэта могуць быць круглыя сталы, гэта могуць быць канферэнцыі па прыкладу такіх, якія арганізоўвае Офіс за Дэмакратычную Беларусь і некаторыя іншыя арганізацыі, якія выявілі сваю паспяховасць, куды прыходзілі і прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў, і дзяржаўных навуковых устаноў, і незалежнага грамадства. І, прынамсі, такія форумы, такія пляцоўкі будуць карыснымі для завязвання кантактаў, атрымання інфармацыі і г.д.

Видео