BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аўтар серыялу BBC "Прагулкі з дыназаўрамі" здыме фільм аб прыродзе Беларусі

19.06.2010
Аўтар серыялу BBC "Прагулкі з дыназаўрамі" здыме фільм аб прыродзе Беларусі

Вядомы рэжысёр аўтар серыялаў BBC "Дзікая прырода" і працягу серыялу "Шпацыр з дыназаўрамі" Найджэл Марвін разам са сваёй групай сёлета наведаў заказнікі "Сіньша" і "Чырвоны Бор" у Віцебскай вобласці. У наступным годзе BBC будзе здымаць там фільм аб прыродзе Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў навуковец-эколаг Зміцер Шамковіч.

Шамковіч: "Ён прыязджаў са сваёй групай. У наступным годзе ёсць вялікая верагоднасць, што на працягу ўсёй вясны мы будзем занятыя на здымках фільма аб прыродным патэнцыяле Беларусі. Пакуль што няма ў нас, на жаль, фільма на замежнай мове, які б адлюстроўваў менавіта прыродны патэнцыял Беларусі, у тым ліку для экатурызму".

Здымкі новага фільма цалкам фінансуе BBC, таму стужка павінна атрымацца вельмі якаснай, лічыць эколаг.

Дарэчы, заказнік "Сіньша" мае вялікую папулярнасць. Штогод яго наведваюць эка-турысты з розных краінаў Еўропы - Галандыі, Германіі, Чэхіі, Англіі, Польшчы, Францыі ды іншых краін.

 

Крыніца: Віталь Ругайн, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео