BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Г.зв. экалягічная прэмія здабыла папулярнасьць сярод немцаў

08.04.2009
Г.зв. экалягічная прэмія здабыла папулярнасьць сярод немцаў
Нямецкі ўрад павялічыў сродкі, прызначаныя на выплату прэміяў за тое, што людзі аддаюць старыя аўтамабілі на мэталалом, а не на сьмецьцезвалку. Г.зв. экалягічная прэмія здабыла агромную папулярнасьць сярод немцаў, якія купляюць новыя аўтамабілі. Калі свой стары, як мінімум 9-гадовы аўтамабіль яны аддадуць на перапрацоўку, то на новы з салёну яны атрымліваюць дзьве з паловаю тысячы эўра.

Першапачаткова на такія прэміі нямецкім урадам было прызначана паўтара мільярда эўра. Між тым цягам трох першых месяцаў году паступіла заяваў на суму амаль удвая большую. Спачатку разважалася магчымасьць зьменшыць прэмію, але ў выніку была выдзеленая сума 5 млрд. эўра.

Нямецкія СМІ бачаць у гэтым падарунак, які кіроўная кааліцыя дае выбарнікам перад восеньскімі парлямэнцкімі выбарамі.

Прэміі маюць заахвочваць немцаў аддаваць машыны не на сьмецьцезвалку, а на мэталалом, а таксама матываваць іх да набыцьця новых аўтамабіляў і тым самым выводзіць машынабудаўнічы сэктар з крызысу.

Спасылка

Видео