BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На альтэрнатыўным круглым стале быў абмеркаваны праект закона "Аб некамэрцыйных арганізацыях"

29.12.2010
На альтэрнатыўным круглым стале быў абмеркаваны праект закона "Аб некамэрцыйных арганізацыях"

У Менску па ініцыятыве Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтра прававой трансфармацыі адбыўся альтэрнатыўны круглы стол па абмеркаваньні праекта закона «Аб некамэрцыйных арганізацыях». Распрацоўка гэтага законапраекта завяршаецца зараз у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Новы нарматыўна-прававы акт паўплывае на разьвіцьцё ўсёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Яго ўнясеньне ў парлямэнт заплянаванае на сакавік 2011 года. Такім чынам, засталося вельмі мала часу на перадачу зацікаўленымі арганізацыямі прапановаў суб'екту заканадаўчае ініцыятывы — Савету Міністраў.

Раней, 23 сьнежня 2010 адбыўся «афіцыйны» круглы стол па абмеркаваньні канцэпцыі законапраекта, арганізаваны Міністэрствам юстыцыі. Запрашэньне для ўдзелу ў мерапрыемстве атрымалі толькі некаторыя грамадзкія аб'яднаньні, праўрадавыя партыі і НКА іншых формаў, а інфармацыя аб круглым стале не была шырока распаўсюджаная. Адпаведна, невялікая колькасьць арганізацыяў здолела данесьці сваё меркаваньне аб законапраекце распрацоўшчыкам.

У рамках альтэрнатыўнага круглага стала прадстаўнікамі грамадзкіх аб'яднаньняў і ўстановаў быў разгледжаны досьвед ўдзелу арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў працы з законапраектам, а таксама абмеркаваныя далейшыя сумесныя дзеяньні.

Вынікам дыскусіі сталася ўзгадненьне далейшых дзеяньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці па законапраекце, якія павінны прывесьці да кансалідацыі пазіцыяў НКА па дадзеным пытаньні. Удзельнікі выказалі імкненьне выпрацаваць агульную пазыцыю па новым законе, якая б улічвала інтарэсы грамадзкіх аб'яднаньняў розных напрамкаў дзейнасьці (як зарэгістраваных, так і тых, што пакуль ня маюць рэгістрацыі), фондаў, установаў, рэлігійных арганізацыяў, прафсаюзаў і палітычных партыяў, НКА іншых формаў.

Усёабдымны прадмет рэгуляваньня новага закона абумоўлівае прыцягненьне да яго абмеркаваньня самых розных НКА. Аднак цягам 2010 года НКА накіроўвалі ў Міністэрства юстыцыі свае прапановы, але ў адказ чулі ў лепшым выпадку словы падзякі, ніякага паўнавартаснага дыялёгу па праблемах рэгуляваньня НКА не атрымалася. Ды і на «афіцыйным» круглым стале абмеркаваньне законапраекта вялося «ўсьляпую» — ягоны тэкст афіцыйна для саміх НКА недаступны. Так што дыялёг з грамадзкасьцю па гэтым важным законе пакуль адбываецца ў аднабаковым парадку.

Бліжэйшыя пляны ўдзельнікаў круглага стала — падрыхтаваць заяву беларускіх НКА па сытуацыі з праектам закона «Аб некамэрцыйных арганізацыях». Заява будзе накіраваная ва ўрад з прыкладаньнем экспэртных прапановаў, узгодненых з грамадзкімі аб'яднаньнямі рознай скіраванасьці, іх парасонавымі аб'яднаньнямі, бізнэс-асацыяцыямі і іншымі саюзамі юрыдычных асобаў, а таксама з партыямі, прафсаюзамі, рэлігійнымі арганізацыямі, творчымі саюзамі, установамі і НКА іншых формаў.

Удзельнікі пагадзіліся зь неабходнасьцю каардынацыі дзеяньняў па дадзеным законапраекце і далучэньня да працэсу яго абмеркаваньня шырокага кола арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

Альтэрнатыўны круглы стол стаў першым публічным мерапрыемствам па праекце закона «Аб некамэрцыйных арганізацыях», на якім удзельнікі дыскусіі мелі на руках «неафіцыйны» тэкст будучага законапраекта.

 

Крыніца: Асамблея НДА


 

27 декабря в Минске по инициативе Центра правовой трансформации и Ассамблеи неправительственных демократических организаций состоялся альтернативный круглый стол по обсуждению проекта закона «О некоммерческих организациях». Разработка этого законопроекта завершается сейчас в Министерстве юстиции Республики Беларусь.

Как мы уже неоднократно писали, новый нормативный правовой акт окажет влияние на развитие всего гражданского общества Беларуси. Его внесение в парламент запланировано на март 2011 года. Таким образом, осталось крайне мало времени на передачу заинтересованными организациями  предложений субъекту законодательной инициативы – Совету Министров.

Результатом дискуссии в рамках альтернативного круглого стола стало согласование дальнейших действий организаций гражданского общества по законопроекту, которые должны привести к  консолидации позиций НКО по данному вопросу. Участники выразили стремление выработать общую позицию по новому закону, которая бы учитывала интересы общественных объединений различных направлений деятельности (как зарегистрированных, так и пока не имеющих регистрации), фондов, учреждений, религиозных организаций, профсоюзов и  политических партий и НКО иных форм.

Ближайшие планы участников круглого стола – подготовить заявление белорусских НКО по ситуации с проектом закона «О некоммерческих организациях». Заявление будет направлено в правительство с приложением экспертных предложений, согласованных с общественными объединениями разной направленности, их зонтичными объединениями, бизнес-ассоциациями и иными союзами юридических лиц, а так же с партиями, профсоюзами, религиозными организациями, творческими союзами, учреждениями и НКО иных форм.

Наша цель, чтобы проект закона «О некоммерческих организациях», в случае его принятия, учитывал интересы широкого круга НКО. Если у вас есть любые предложения по законопроекту о некоммерческих организациях, мы просим вас присылать их на адрес: [email protected]. Все присланные предложения будут учтены при подготовке документов в Совет Министров. На этот же адрес можно сообщать о вашей заинтересованности в выражении своей позиции в отношении законопроекта.


Ольга Смолянко,
Просветительское учреждение "Центр правовой трансформации"

Видео