BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕС і Беларусь: шэсць месяцаў выпрабаванняў

04.03.2009
ЕС і Беларусь: шэсць месяцаў выпрабаванняў

Брыфінг беларускіх экспертаў па сітуацыі ў краіне для прадстаўнікоў Камітэта па палітыцы і бяспецы Рады ЕС, Працоўнай групы па Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі і іншых зацікаўленых бакоў.

Учора, 2 сакавіка,  у пастаянным прадстаўніцтве Славацкай Рэспублікі ў Еўрасаюзе пры падтрымцы  “Офіса за дэмакратычную Беларусь” і фундацыі Понціс (Браціслава) прайшоў брыфінг беларускіх экспертаў.

“Змены, што адбыліся ў Беларусі, з’яўляюцца касметычнымі, а нязначны прагрэс невеляваны фактамі новых рэпрэсій. Тым не менш, згортванне дыялогу з Беларуссю было б найгоршым варыянтам для будучыні дэмакратыі ў краіне і для адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам,”– прагучаў асноўны тэзіс выступленняў.

Удзельнікі дыскусіі адзначалі, што пераўтварэнні ў Беларусі носяць паверхневы характар, далёкі ад сапраўднай лібералізацыі, бо зварот улад на Захад абумоўлены найперш неабходнасцю самазахавання і прыцягнення ў эканоміку новых рэсурсаў і інвестыцый. 

Тым не менш, адзначалі выступоўцы, развіццё адносін паміж ЕС і Беларуссю апошнім часам паспрыяла пэўнаму сціпламу пашырэнню прасторы для дзейнасці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і сродкаў масавай інфармацыі.

Эксперты, прадстаўленыя дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталём Сіліцкім, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной і незалежным журналістам Аляксандрам Тамковічам, заклікалі Раду ЕС працягнуць прыпыненне дзеяння санкцый яшчэ на паўгады.

Аналітыкі мяркуюць, што за гэты перыяд, ЕС мог бы прапанаваць Беларусі рэалістычныя і дакладна акрэсленыя ўмовы далейшага развіцця супрацоўніцтва. Са свайго боку, беларускія ўлады атрымалі б магчымасць ацаніць і ўзважыць наступствы, што пацягне скасаванне дыялогу з Еўрасаюзам у часе эканамічнага і фінансавага крызісу.

Па заканчэнні дыскусіі была зладжана прэзентацыя трох кніг журналіста Аляксандра Тамковіча “Будзіцелі”, “Жанчыны” і “Асобы”, пасля чаго беларускія ўдзельнікі сустрэчы напісалі дыктоўку  на тэкст Уладзіміра Караткевіча “Родная мова”, ініцыятарамі якой выступілі старшыня Славацкай місіі ў Бруселі Любамір Рэгак, беларускі філосаф, журналіст і пісьменнік Уладзімір Падгол і “Офіс за дэмакратычную Беларусь”.






















спасылка


Прагляд архіваў

« Сакавік 2009  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
124567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    






Будзьма разам!

Абвесткі

 27.03.09

Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць чарговы конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах: Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic); Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College).

Далей

Видео