BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пра перспектывы беларуска-нямацкага супрацоўніцтва

21.11.2010
Пра перспектывы беларуска-нямацкага супрацоўніцтва

У Берліне закончыўся ІІ форум грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства", у якім прымалі ўдзел 27 прадстаўнікоў з Беларусі. Частка дэлегатаў форума застаецца дзеля наладжвання дзелавых кантактаў з шырэйшым колам жыхароў Берліна, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Беларуссю.

Пра гэта паведаміў удзельнік форума грамадзянскай супольнасці, нацыянальны каардынатар праграмы з беларускага боку Улад Вялічка.

- З 27-мі чалавек 13 застаюцца на гэтую дадатковую праграму, якая будзе больш прысвечана пытанням беларуска-нямацкага супрацоўніцтва, а таксама аналізу палітыкі, якая вядзецца з боку Нямеччыны, у тым ліку ў справе падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Гэтыя сустрэчы адбудуцца ў суботу і панядзелак.

Паводле Улада Вялічкі, у сустрэчах з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацыяў прыме ўдзел і вядомы палітык Ганс Георг Вік.

 

Крыніца: Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео