BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕГУ: Страйк выкладчыкаў працягваецца, навучальны працэс ідзе

27.10.2009
ЕГУ: Страйк выкладчыкаў працягваецца, навучальны працэс ідзе
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце не ўзялі новых выкладчыкаў на месца забастоўшчыкаў. Але навучальны працэс ідзе без іх. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прарэктар па акадэмічных пытаннях Аляксандр Каўбаска.

Аляксандр Каўбаска: "Ёсць ліст у сенат ЕГУ ад групы выкладчыкаў з абвяшчэннем страйку і просьбай адказаць на пытанні. 28 кастрычніка будзе паседжанне сенату, якое адкажа на гэтыя пытанні. Яны аб'явілі аб страйку, але навучальны працэс ідзе. Там, дзе ёсць патрабаванні навучальнага плану, ідуць заняткі. І тое, што трэба выконваць ў восеньскім семестры — выконваецца. Але гэта не значыць, што замест іх кагосьці ўзялі працаваць".

Нагадаем, на пачатку кастрычніка група выкладчыкаў дэпартамента палітычных навук ЕГУ выступіла з адкрытым лістом. У ім выказвалася занепакоенасць у сувязі з парушэннем прынцыпаў павагі да акадэмічных свабод, якія дэкларуюцца ВНУ. У прыватнасці, аўтары ліста былі не згодныя з тым, што кіраўнікі бакалаўрскай праграмы "Паліталогія і еўрапейскія даследаванні" прызначаюцца кіраўніцтвам ЕГУ, а не выбіраюцца.

Выкладчыкі заявілі, што прыпыняюць свой удзел у навучальным працэсе, пакуль не будуць перагледжаныя гэтыя рашэнні. Ліст падпісалі Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Сяргей Богдан, Дзяніс Мельянцоў ды іншыя.

Спасылка

Видео