BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Узнагарода "Беласата"

26.10.2009
Узнагарода "Беласата"

Дакументальная стужка “Рабінзоны Мантсінсаары”, знятая тэлеканалам “Белсатпры ўдзеле партнёраў з Нямеччыны, Фінляндыі ды Францыі, атрымала адмысловую ўзнагароду ў катэгорыі “тэлевізійны дакументальны фільм” на фестывалі “Prix Europa” – найбуйнейшым форуме радыё- і тэлежурналістаў Еўропы.

Фільм распавядае пра двух немаладых ужо мужчынаў, якія жывуць на апусцелым востраве. Адзін з іх – беларус Клюня, другі – фін Мацці. Яны жывуць ва ўзаемнай варожасці.

 

Прычына ў тым, што да ІІ сусветнае вайны востраў Мантсінсаары на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Але пасля вайны востраў засялілі грамадзянамі Савецкага Саюзу, адным з іх быў беларускі ляснік Клюня. Аднойчы ён трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Мацці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытаю душою. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтай выспы.

 

Сярод 33-х працаў, заяўленых у катэгорыі “тэлевізійны дакументальны фільм”, была яшчэ адна стужка, створаная для “Белсату”, – “Свята на нашай вуліцы”.

 

Галоўную ўзнагароду Prix Europa ў катэгорыі “тэлевізійны дакументальны фільм” атрымала стужка “Хімія” польскага рэжысёра Паўла Лазіньскага, створаная для Польскага грамадскага тэлебачання (TVP S.A.).

 

Узнагароды Prix Europa для тэлевізійных дакументальных фільмаў фінансуе Еўрапейская Камісія.

 

У 13-ці катэгорыях радыё-, тэле- і так званых “новых медыяў” за ўзнагароды змагаліся 231 твор з 35-ці краінаў.


Анонс фільму "Рабінзоны Мантсінсаары":
http://www.youtube.com/watch? v=EGcOH6exC9Q&feature=player_ embedded
Видео