BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў

22.10.2009
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы абвяшчае набор слухачоў на 2009 – 2010 гг. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі арганізаваны ў выглядзе чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2009 г., а апошнюю – летам 2010 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт Дэмакратыі). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 6 дзён. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцей, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы й Школах палітычных даследванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы http://www.coe.int/.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада 2009 г.
Заяўкі-анкеты неабходна выслаць у электроннай форме па адрасе: [email protected]. Форма анкеты-заяўкі занаходзіцца ў тут.


Видео