BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма стыпендый Эдмунда Маскі

22.10.2009
Праграма стыпендый Эдмунда Маскі
Рада па міжнародных дасьледаваньнях і абменах абвяшчае набор на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі.

Праграма дае магчамасьць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з Арменіі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны атрымаць магістарскую ступень ва ўнівэрсытэтах ЗША.

Удзельнікі адбіраюцца праз адкрыты спабор.

Удзельнікі праграмы пройдуць поўны акадэмічны курс у тэрмін да 2 год. На працягу першага года яны распрацуюць і рэалізуюць праект, накіраваны на падтрымку мясцовай супольнасьці; пройдуць прафэсыйную стажыроўку па сканчэньні акадэмічнага курсу.

Стыпендыі прадастаўляюцца студэнтам па наступных спецыяльнасьцях: кіраваньне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраваньне і дзяржаўная палітыка.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 17 гадзін 2 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя, бланк анкеты-заяўкі, інструкцыі па запаўненьні – на вэб-пляцоўцы http://www.irex.ru/programs/muskie/ .

Паводле рассылкі БАСР

Видео