BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны Дзень кліматычных зьменаў у Гародні

22.10.2009
Міжнародны Дзень кліматычных зьменаў у Гародні
Гарадзенскія маладыя эколагі далучацца да сьвяткаваньня Міжнароднага Дня кліматычных акцыяў.

24 кастрычніка па ўсім сьвеце адбудуцца экалагічныя мерапрыемствы і акцыі. У Беларусі арганізатарам Дня выступіла экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Увага сусьветнай грамадзкасьці засяроджана на лічбе 350 – часьціц на мільён – узровень, вызначаны навукоўцамі як апошняя бясьпечная мяжа канцэнтрацыі CO2 у атмасфэры. Сёньня выкіды перавышаюць гэтую лічбу.

У Гародні “Зялёная сетка” зладзіць графіці-акцыю “Мы ўратуем клімат!”. Для размалёўкі прапануецца сцяна каля Гарадзенскага купалаўскага ўнівэрсытэту. Тэмы графіці – планка выкідаў 350, праблема зьмены клімату, дзейнасьць людзей у абарону планеты ад глабальнага пацяпленьня. Экалагічныя актывісты ўнівэрсытэту 24 кастрычніка зладзяць міні-канфэрэнцыі ў іншых навучальных установах Гародні па праблеме зьмены клімата, навучаючы па сістэме “роўны-роўнаму”.

Міжнародны Дзень кліматычных зьменаў – гэта серыя з больш за 3500 акцыяў у 160 краінах сьвету. Мяркуецца, што 24 кастрычніка стане адным з самых маштабных дзён экалагічных дзеяньняў у гісторыі чалавецтва. Яго мэта – заклікаць сусьветных лідэраў прыняць хуткія і эфектыўныя меры ў дачыненьні да глабальнага пацяпленьня. Акцыя зладзіцца ў розных кутках сьвету адначасова: пачынаючы ад альпіністаў, якія размесьцяць банеры-350 на схілах гары Эверэст да ўрадавых чыноўнікаў на Мальдыўскіх выспах, якія правядуць падводнае паседжаньне ўраду з патрабаваньнем прыняць меры па зьмене сытуацыі да таго, як іх краіна і народ загінуць ад патопу.

 Паводле http://t-styl.info

Видео