BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інтэрнэт як сродак папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці

22.10.2009
Інтэрнэт як сродак папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці
Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «АКТ» запрашае да ўдзелу ў майстар-класе "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці".

Мэтай мерапрыемства зьяўляецца прэзэнтацыя магчымасьцей выкарыстаньня Інтэрнэту (вэб-пляцоўкі, сацыяльныя сеткі) для абмену інфармацыяй сярод грамадзкіх арганізацый  і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці сярод насельніцтва.

Эксперт: Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, загадчык аддзела палітыкі газеты «Белорусы и рынок».

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленыя ў павышэньні эфектыўнасьці працы са сваімі мэтавымі групамі.

Асноўныя асьпекты, якія плануецца разгледзець на майстар-класе:

 Новыя медыі як інструмент абмену інфармацыяй і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці;

Спецыфіка напісаньня матэрыялаў для Інтэрнэт-прасторы;

Практыкум па падрыхтоўцы інфармацыі для мэтавых групаў;

Магчымасьці выкарыстаньня сацыяльных сетак (В контакте, Facebook, Twitter і інш.) для папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці.

Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада з 12.30. да 16.30 у г. Гародні.

Для ўдзелу ў майстар-класе запоўніце, калі ласка, анкету (гл. дадатак) і дашліце яе на адрас [email protected].

Апошні тэрмін – да 30 кастрычніка.

Пра вынікі адбору ўдзельнікаў майстар-класа будзе паведамлена 2 лістапада.

Кантактная асоба: Лана Руднік (+375-29-284-77-99)

Видео