BE RU EN
rss facebook twitter

Дэмакратызацыя як умова Ўсходняга партнэрства

29.12.2008
 Дэмакратызацыя як умова Ўсходняга партнэрства
У Менску праходзяць перамовы кіраўнікоў МЗС Літвы і Беларусі Вігаўдаса Ўшацкаса і Сяргея Мартынава.

Вігаўдас Ушацкас абмяркоўвае пытаньні двухбаковых стасункаў, энэргетычнай бясьпекі й эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

 
“Я прыехаў, каб мы гаварылі і стваралі агульную будучыню адзінай Эўропы”, - заявіў Ушацкас жуналістам. Ён дадаў: Літва зацікаўленая ў разьвіцьці эканамічных і культурніцкіх адносінаў, гаворка будзе ісьці і пра Ўсходняе партнэрства. Міністар замежных справаў Літвы заявіў, што ягоная краіна “вітае крокі беларускага ўраду, накіраваныя на тое, каб у будучыні быць сябрам ініцыятывы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.
“Дэмакратызацыя – адзін з блёкаў “Усходняга партнэрства”, - заявіў Ушацкас. Ён вітаў рэгістрацыю руху “За свабоду” і вяртаньне ў шапікі і падпіску “Нашай нівы” і “Народная Волі”. “Беларускаму боку вядома, што Эўразьвяз чакае далейшых крокаў ад Беларусі ў справе пабудовы адкрытага грамадзтва”, - заявіў кіраўнік МЗС Літвы.
 
“Літва і Беларусь злучаныя повязямі добрасуседзтва, нягледзячы на тое, што арыентуюцца на розныя зьнешнепалітычныя маякі”, - заявіў Сяргей Мартынаў.
“Мы пачынаем не з чыстага аркушу, не з нуля, і мы павінныя працягваць рух к правільным накірунку”, - падкрэсьліў Мартынаў.
“У стаўленьні да праграмы “Ўсходняе партнэрства” Беларусь у прынцыпе займае станоўчую пазыцыю”, - зазначыў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.
“Мы хацелі бы дачакацца, калі будзе канчаткова аформлены гэты праект”, - дадаў ён.  “Мы пазытыўна ацэньваем свой удзел у гэтай праграме”.

***


26 сьнежня Ўшацкас выступіў з спэцыяльным зваротам да беларусаў. Ён адзначыў, што ў 2009 годзе сьвяткуецца тысячагодзьдзе імя Літвы. А Вільня на наступны год робіцца культурнай сталіцай Эўропы. Міністар запрасіў беларусаў наведаць сьвяточныя мерапрыемствы ў Літве, "бо гэта ёсьць гістарычная дата, што яднае нашыя народы".

Ушацкас афіцыйна заняў пасаду 10 сьнежня, пасьля зьмены ўраду Літвы. На пасадзе міністра замежных спраў ён зьмяніў Пятраса Вайтэкюнаса, які, у сваю чаргу, быў паслом Літвы ў Беларусі, нагадвае БелаПАН.

Ад 1997 года дзейнічала забарона Эўразьвязу на палітычныя кантакты зь беларускімі чыноўнікамі вышэй узроўню намесьніка міністра. Аднак сёлета адбыўся шэраг сустрэчаў беларускіх і эўрапейскіх чыноўнікаў на міністэрскім узроўні.

11 ліпеня прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс правёў перамовы зь беларускім калегам Сяргеем Сідорскім на памежным пераходзе. Яны абмеркавалі супрацоўніцтва ў сфэры транзытных перавозак і энэргетыкі.

2 верасьня ў Літве Сідорскі сустрэўся зь літоўскім прэм'ерам Гедымінасам Кіркіласам. Яны абмеркавалі праекты ў галіне энэргетыкі, транспарту і транзыту.

11 верасьня ў Літве міністры замежных спраў Сяргей Мартынаў і Пятрас Вайтэкюнас на нефармальнай сустрэчы абмеркавалі разьвіцьцё двухбаковага супрацоўніцтва і сувязей па лініі Беларусь — ЭЗ.

11 верасьня міністар эканомікі, віцэ-прэм'ер Польшчы Вальдэмар Паўляк на канфэрэнцыі ў Польшчы сустрэўся з намесьнікам кіраўніка беларускага ўраду Андрэем Кабяковым, каб абмеркаваць разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносінаў.

12 верасьня ў беларускую частку Белавежскай пушчы для сустрэчы з беларускім калегам прыехаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Абодва засталіся задаволены дыскусіяй, цытавалі польскія СМІ свайго міністра.

“Я прыехаў, каб мы гаварылі і стваралі агульную будучыню адзінай Эўропы”, - заявіў жуналістам. Ён дадаў: Літва зацікаўленая ў разьвіцьці эканамічных і культурніцкіх адносінаў, гаворка будзе ісьці і пра Ўсходняе партнэрства. Міністар замежных справаў Літвы заявіў, што ягоная краіна “вітае крокі беларускага ўраду, накіраваныя на тое, каб у будучыні быць сябрам ініцыятывы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.“Дэмакратызацыя – адзін з блёкаў “Усходняга партнэрства”, - заявіў Ушацкас. Ён вітаў рэгістрацыю руху “За свабоду” і вяртаньне ў шапікі і падпіску “Нашай нівы” і “Народная Волі”. “Беларускаму боку вядома, што Эўразьвяз чакае далейшых крокаў ад Беларусі ў справе пабудовы адкрытага грамадзтва”, - заявіў кіраўнік МЗС Літвы.26 сьнежня Ўшацкас выступіў з спэцыяльным зваротам да беларусаў. Ён адзначыў, што ў 2009 годзе сьвяткуецца тысячагодзьдзе імя Літвы. А Вільня на наступны год робіцца культурнай сталіцай Эўропы. Міністар запрасіў беларусаў наведаць сьвяточныя мерапрыемствы ў Літве, "бо гэта ёсьць гістарычная дата, што яднае нашыя народы".Ушацкас афіцыйна заняў пасаду 10 сьнежня, пасьля зьмены ўраду Літвы. На пасадзе міністра замежных спраў ён зьмяніў Пятраса Вайтэкюнаса, які, у сваю чаргу, быў паслом Літвы ў Беларусі, нагадвае .Ад 1997 года дзейнічала забарона Эўразьвязу на палітычныя кантакты зь беларускімі чыноўнікамі вышэй узроўню намесьніка міністра. Аднак сёлета адбыўся шэраг сустрэчаў беларускіх і эўрапейскіх чыноўнікаў на міністэрскім узроўні.11 ліпеня прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс правёў перамовы зь беларускім калегам Сяргеем Сідорскім на памежным пераходзе. Яны абмеркавалі супрацоўніцтва ў сфэры транзытных перавозак і энэргетыкі.2 верасьня ў Літве Сідорскі сустрэўся зь літоўскім прэм'ерам Гедымінасам Кіркіласам. Яны абмеркавалі праекты ў галіне энэргетыкі, транспарту і транзыту.11 верасьня ў Літве міністры замежных спраў Сяргей Мартынаў і Пятрас Вайтэкюнас на нефармальнай сустрэчы абмеркавалі разьвіцьцё двухбаковага супрацоўніцтва і сувязей па лініі Беларусь — ЭЗ.11 верасьня міністар эканомікі, віцэ-прэм'ер Польшчы Вальдэмар Паўляк на канфэрэнцыі ў Польшчы сустрэўся з намесьнікам кіраўніка беларускага ўраду Андрэем Кабяковым, каб абмеркаваць разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносінаў.12 верасьня ў беларускую частку Белавежскай пушчы для сустрэчы з беларускім калегам прыехаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Абодва засталіся задаволены дыскусіяй, цытавалі польскія СМІ свайго міністра.“Я прыехаў, каб мы гаварылі і стваралі агульную будучыню адзінай Эўропы”, - заявіў жуналістам.Ён дадаў: Літва зацікаўленая ў разьвіцьці эканамічных і культурніцкіх адносінаў, гаворка будзе ісьці і пра Ўсходняе партнэрства.Міністар замежных справаў Літвы заявіў, што ягоная краіна “вітае крокі беларускага ўраду, накіраваныя на тое, каб у будучыні быць сябрам ініцыятывы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.“Дэмакратызацыя – адзін з блёкаў “Усходняга партнэрства”, - заявіў Ушацкас.Ён вітаў рэгістрацыю руху “За свабоду” і вяртаньне ў шапікі і падпіску “Нашай нівы” і “Народная Волі”.“Беларускаму боку вядома, што Эўразьвяз чакае далейшых крокаў ад Беларусі ў справе пабудовы адкрытага грамадзтва”, - заявіў кіраўнік МЗС Літвы.26 сьнежня Ўшацкас выступіў з спэцыяльным зваротам да беларусаў. Ён адзначыў, што ў 2009 годзе сьвяткуецца тысячагодзьдзе імя Літвы. А Вільня на наступны год робіцца культурнай сталіцай Эўропы. Міністар запрасіў беларусаў наведаць сьвяточныя мерапрыемствы ў Літве, "бо гэта ёсьць гістарычная дата, што яднае нашыя народы".Ушацкас афіцыйна заняў пасаду 10 сьнежня, пасьля зьмены ўраду Літвы. На пасадзе міністра замежных спраў ён зьмяніў Пятраса Вайтэкюнаса, які, у сваю чаргу, быў паслом Літвы ў Беларусі, нагадвае .Ад 1997 года дзейнічала забарона Эўразьвязу на палітычныя кантакты зь беларускімі чыноўнікамі вышэй узроўню намесьніка міністра. Аднак сёлета адбыўся шэраг сустрэчаў беларускіх і эўрапейскіх чыноўнікаў на міністэрскім узроўні.11 ліпеня прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс правёў перамовы зь беларускім калегам Сяргеем Сідорскім на памежным пераходзе. Яны абмеркавалі супрацоўніцтва ў сфэры транзытных перавозак і энэргетыкі.2 верасьня ў Літве Сідорскі сустрэўся зь літоўскім прэм'ерам Гедымінасам Кіркіласам. Яны абмеркавалі праекты ў галіне энэргетыкі, транспарту і транзыту.11 верасьня ў Літве міністры замежных спраў Сяргей Мартынаў і Пятрас Вайтэкюнас на нефармальнай сустрэчы абмеркавалі разьвіцьцё двухбаковага супрацоўніцтва і сувязей па лініі Беларусь — ЭЗ.11 верасьня міністар эканомікі, віцэ-прэм'ер Польшчы Вальдэмар Паўляк на канфэрэнцыі ў Польшчы сустрэўся з намесьнікам кіраўніка беларускага ўраду Андрэем Кабяковым, каб абмеркаваць разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносінаў.12 верасьня ў беларускую частку Белавежскай пушчы для сустрэчы з беларускім калегам прыехаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Абодва засталіся задаволены дыскусіяй, цытавалі польскія СМІ свайго міністра.

Спасылка

Видео