BE RU EN
rss facebook twitter

Супрацоўніцтва па-за межамі Кіева: дадатковыя 17 млн. еўра ад Еўразвязу

09.06.2011
Супрацоўніцтва па-за межамі Кіева: дадатковыя 17 млн. еўра ад Еўразвязу

ЕЗ выдзяліў дадатковыя 17 млн.еўра на падтрымку лакальнага развіцця Ўкраіны, інвеставаўшы, такім чынам, агулам 29 млн.еўра на забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў рамках праграмы Падыходу супольнага развіцця (CBA) на лакальных узроўнях.

Дамова аб другім этапе праграмы была падпісаная ў Брусэлі 31 траўня 2011 году намеснікам прэм'ер - міністра Ўкраіны Клюевым і камісарам ЕЗ па пытаннях пашырэння Палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, які назваў першы этап праграмы “паспяховым, з канкрэтнымі вынікамі” (фінансаванне больш як тысячы мікра-праектаў).

Камісар Фюле выдзяліў палітычныя прыярытэты Еўразвязу: "Умовамі падпісання Дамовы аб супрацоўніцтве ёсць не толькі эканамічны прагрэс Украіны для інтэграцыі з ЕЗ, але і павага нашых агульных каштоўнасцяў: справядлівасць, выбарчы закон, канстытуцыйнасць, свабода сходаў, свабода слова і СМІ".

"Эфектыўнае кіраванне - гэта не толькі рэформы на нацыянальным узроўні, гэта і ўдзел людзей у вырашэнні важных пытанняў, грамадскі ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё".  

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео