BE RU EN
rss facebook twitter

Конкурс на экалагічную тэматыку

19.06.2011
Конкурс на экалагічную тэматыку

Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ - Школьнай праграмы выкарыстання рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ) абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі.

Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым - дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”.

Мэта конкурса: павышэнне эфектыўнасці асвятлення пытанняў энерга- і рэсурсазберажэння, выхаванне ў маладога пакалення паважлівага стаўлення да прыроды, павышэнне інфармаванасці грамадскасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, заахвочванне высокага прафесіяналізму журналістаў і іншых удзельнікаў конкурса ў гэтай галіне.

Намінацыі:

  • Публікацыі ў друкаваных (перыядычных і неперыядычных) і электронных СМІ
  • Аўдыё, відэа работы
  • Фота


Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў папяровым выглядзе (для работ першай і трэцяй намінацый) і ў электронным выглядзе (для ўсіх намінацый).

Работы дасылайце на адрас: 220095 г. Мінск, вул. Гуляма Якубова, 76, РУП «Бел НІЦ «Экалогія» (для Орхускага цэнтра), па эл.пошце [email protected], на CD-дысках, флэш-картах.

 

Работы мусяць суправаджацца запоўненай формай заяўкі на ўдзел у конкурсе.

Да ўдзелу прымаюцца работы, апублікаваныя з 1 чэрвеня 2010 да 30 чэрвеня 2011 года.

Узрост удзельнікаў неабмежаваны, падзел на катэгорыі па прафесійных прыкметах не прадугледжаны.

Могуць прадстаўляцца заяўкі з некалькіх твораў аднаго аўтара па адной ці некалькіх намінацыях.

Журы ўлічвае:

  • паўнату раскрыцця тэмы,
  • выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць,
  • арыгінальнасць падачы матэрыяла.

Па кожным з гэтых паказчыкаў выстаўляецца адзнака, пераможцы вызначаюцца па найбольшай суме балаў.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Пераможцы будуць узнагароджаныя дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл. 8(029)6630118.

 

Настаўнік.Info

Видео