BE RU EN
rss facebook twitter

Агнешка Лада: "На шляху да ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве"

26.07.2011
Агнешка Лада: "На шляху да ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве"

На шляху да ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве

Агнешка Лада,
кіраўнік Еўрапейскай праграмы ў Інстытуце міжнародных справаў (Варшава) 

 

Запушчаная два гады таму, ініцытыва Усходняга партнёрства (УП) прадставіла грамадзянскую супольнасць як новага акцёра ў адносінах “ЕЗ-Усходняя Еўропа” праз стварэнне Форума грамадзянскай супольнасці - штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў Еўразвязу і грамадзянскай супольнасці краінаў УП, таксама няўрадавых арганізацыяў (НДА і АГС) пад фінансаваннем Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД). Але палітыка падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці ва Усходняй Еўропе і на Паўднёвым Каўказе па-ранейшаму ўспрымаецца Еўразвязам і ўрадамі Усходняга партнёрства як нашмат менш важныя, у параўнанні з "сур'ёзнай палітыкай", і гэтай ініцыяыве выдзяляецца вельмі недастатковае фінансаванне.

Нядаўнія падзеі ў Паўночнай Афрыцы і жорсткія крокі, зробленыя рэжымам Лукашэнкі ў адносінах да апазіцыі ў Беларусі, пачынаючы са снежаньскіх выбараў 2010 году, заахвоцілі ЕЗ перагледзець ролю грамадзянскай супольнасці. У травеньскім аглядзе Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, грамадзянская супольнасць вызначаная як важнейшы кампанента для зменаў і дэмакратызацыі. Галоўныя новаўвядзенні ўключаюць стварэнне Фонда грамадзянскай супольнасці і Еўрапейскага фонда за дэмакратыю, а таксама садзейнічанне свабодзе развіцця медыя-рэсурсаў за кошт падтрымкі выкарыстання электронных паведамленняў арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. 

Гэты зрух у падыход ЕС можна толькі вітаць, але многае яшчэ неабходна зрабіць: неабходны выразны план дзеянняў, якім чынам такая падтрымка можа быць эфектыўна выкарыстаная, і больш дакладнае вызначэнне ролі Форума грамадзянскай супольнасці як прадстаўнічага органа АГС.

Распрацоўка стратэгіі для падтрымкі дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць патрабуе партнёрства і адпаведных удзельнікаў. Няўрадавыя арганізацыі павінны разглядацца Еўразвязам, дзяржавамі-чальцамі і ўрадамі краінаў УП як інстытуцыйныя партнёры падчас планавання, ажыццяўлення, маніторынга і ацэнкі праграмы Усходняга партнёрства на двухбаковым і шматбаковым узроўнях. У некаторых краінах УП гэта неабходна будзе рабіць праз сацыяльны ціск на ўрады, а дасягненне гэтай мэты не стане магчымым без усталявання бязвізавага рэжыму для грамадзянаў Усходняга партнёрства.

Стан грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне

Грамадзянская супольнасць у краінах Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа застаецца слабой і раздробленай. Яны вельмі разнастайныя, пачынаючы ад буйных няўрадавых арганізацыяў з офісамі ў Брусэлі, да невялікіх арганізацыя мясцовага ўзроўню. На пачатковым этапе развіцця трэцяга сектара гэта ўскладняе супрацоўніцтва краінаў УП і ЕЗ, паколькі розныя арганізацыі маюць розныя патрэбы і рознае фінансаванне, але аднолькава пакутуюць ад абмежаванага ўдзелу ў грамадстве сваіх краінаў і цалкам залежныя ад замежнага фінансавання. У Беларусі і Азербайджане, напрыклад, няма ніякай юрыдычнай альбо фінансавай базы для актыўнага ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў грамадскім жыцці, а дзейнасць апазіцыі блакуецца і сутыкаецца з рэпрэсіямі. У гэтых краінах арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць адкрыта і легальна, - гэта штучная карцінка, створаная ўрадам, і нават у больш дэмакратычных краінах УП не хапае празрыстасці.

Пачатак ініцыятывы УП спарадзіла надзеі ў АГС, што іх значэнне і ўплыў на працэсы збліжэння з Еўразвязам будуць расці. Тым не менш, застаецца шмат недахопаў, у тым ліку адсутнасць ведаў пра ЕЗ і яго інструменты дапамогі, моўныя бар’еры, а тксама нешматлікія інструменты для падтрымкі працаздольнасці НДА і іх дыялогу з дзяржаўнымі адміністрацыямі краінаў УП; а складаныя бюракратычныя механізмы фінансавання ў існуючых інструментах ЕЗ робіць супрацоўніцтва і ўдзел НДА ў краінах УП у працэсах дэмакратызацыі вельмі цяжкім. Нягледзячы на ​​гэта, арганізацыі грамадзянскай супольнасці адыгрываюць актыўную ролю ў гэтых працэсах.Але нават у тых краінах, дзе няўрадавыя арганізацыі прызнаюцца ўрадамі (Грузія, Малдова, Украіна), іх уплыў на распрацоўку палітычных рашэнняў вельмі абмежаваны. Улады неахвотна прымаюць палітычныя рэкамендацыі ад АГС, лічачы іх рашэнні непрафесійнымі і палітычна прадузятымі. Сапраўды, многія з іх маюць невялікі досвед у гэтай сферы, хаця растуць тэндэнцыі развіцця іх прафесіяналізму (напрыклад, у Малдове).

Нацыянальныя платформы АГС, якія павінны кансультавацца нацыянальнымі ўрадамі і каардынаваць працу ўсіх НДА сваіх краінаў, былі створаныя ва ўсіх шасці краінах УП. Але да гэтага часу, іх унёсак у працу ўрадаў краінаў УП, у большасці выпадкаў, застаецца вельмі абмежаваным.

Адмоўныя моманты працы АГС і НДА: на Нацыянальных платформах і ў кантактах паміж Еўрапейскай камісіяй / Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў ад краінаў Усходняга парнёрства выступаюць амаль заўсёды адны і тыя ж арганізацыі грамадзянскай супольнасці. ЕЗ не можа паглыбіць сваё разуменне дынамікі развіцця мясцовых АГС, і гранты, як правіла, выдаюцца тым жа АГС, якім хапае патэнцыялу і ведаў, каб скарыстацца фінансаваннем ЕЗ. Іншыя АГС расчараваныя тым, што іх думкі не прымаюцца сур'ёзна.

Падтрымка Еўразвязу

Новая фінансавая сістэма падтрымкі з'яўляецца добрым пачаткам, але яна павінная быць падмацаваная моцным палітычным удзелам і наданню дастатковай увагі патрэбам і рэкамендацыям грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства, шляхам кансультацыяў з Кіруючым камітэтам і Нацыянальнымі платформамі. Дэлегацыі ЕЗ павінны вызначаць адпааведныя АГС на мясцовых узроўнях, як гэта было зроблена ва Украіне. Планы Еўракамісіі па рэгістрацыі мясцовых арганізацыяў ёсць крок у правільным накірунку. Непасрэдна АГС маглі б падрыхтоўваць і абнаўляць такія спісы, тым самым вырашаючы праблему недахопу рэсурсаў у Еўракамісіі. Аналагічны механізм можа быць запушчаны для кантролю за ажыццяўленнем рэформаў у краінах УП.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці могуцьтаксама адыгрываць сваю ролю ў Еўранэсце - Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства, якая распачала свае рэгулярныя паседжанні ў траўні 2011 года. Прадстаўнікам Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці павінна быць дазволена прысутнічаць на сустрэчах Еўранэста. Акрамя гэтага, Еўракамісія, Еўрапейскі парламент, Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт, палітычныя партыі і гандлёвыя звязы павінныя таксама адыгрываць ролю ў гарызантальных сувязях з краінамі УП.

Для здзяйснення амбіцыйнай мэты па ўмацаванню грамадзянскай супольнасці і прамоцыі яе як паўнавартаснага партнёра ў прасоўванні дэмакратычных пераўтварэнняў, ЕЗ павінен ведаць сітуацыю на месцах у краінах Усходняга партнёрства, а таксама аказваць падтрымку ўстойлівым і кампетэнтным арганізацыям, якія працуюць у гэтым накірунку і здольныя ўзяць на сябе выкананне шматлікіх задачаў, якія стаяць перад імі.


Паводле EUROPEAN POLICY CENTRE

Видео