BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спабор на ўдзел у праграме падтрымкі “Месца сустрэчы – дыялёг”.

05.12.2008
Спабор на ўдзел у праграме падтрымкі “Месца сустрэчы – дыялёг”.
Гуманітарная праграма падтрымкі  Фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня”, Германія, у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем “Узаемаразуменьне”, Беларусь абвяшчае аб пачатку праграмы “Месца сустрэчы – дыялёг”.Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі, якія імкнуцца праз сваю дзейнасьць палепшыць становішча сталых людзей у краіне. У межах праграмы на мясцовым узроўні ствараюцца месцы сустрэч перадусім сталых людзей. Мэта – з’яўленьне ва ўдзельнікаў новых жыцьцёвых імпульсаў і інтарэсаў, грамадзкае прызнаньне досьведу і жыцьцёвых дасягненьняў сталых людзей і праз гэта – павышэньне іх сацыяльнага статуса. Асабліва гэта тычыцца ахвяраў таталітарных рэжымаў – напрыклад, асобаў, якія перасьледаваліся падчас нацыянал-сацыялізму, ахвяраў сталінізму, якія могуць перадаць свой досьвед наступным пакаленьням.

Удзельнікі праекту мусяць успрымацца не як бездапаможныя старыя альбо ахвяры, але як асобы, здольныя ўнесьці важкі ўнёсак у разьвіцьцё грамадзтва дзякуючы свайму досьведу і ведам. Праграма мусіць прыцягнуць увагу да сацыяльнага становішча мэтавай групы на мясцовым і нацыянальным узроўнях, а ў перспектыве і зьмяніць стаўленьне да старасьці. Мусяць з’явіцца эфектыўныя мадэлі праектаў па аказаньні дапамогі сталым людзяць, якія могуць стаць узорам для ўкараненьня.

Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі альбо ўстановы, якія працуюць са сталымі людзьмі альбо займаюцца сацыяльнай ці культурна-асьветнай дзейнасьцю, пажадана ахопліваюць розныя пакаленьні: некамерцыйныя арганізацыі, рэлігійныя і іншыя аб’яднаньні.
Бланк заявы на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўках па адрасе:
www.mesto-vstrechi.info альбо www.moov.by . Апошні тэрмін прадстаўленьня ўсіх неабходных дакументаў - 31 студзеня 2009г. За кансультацыямі зьвяртайцеся ў Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Узаемаразуменьне”:

     220013 г. Мінск, вул. Я. Коласа, 39-а, тэл.: (017) 285 76 39, Факс: (017) 202 14 43

     E-Mail: [email protected]. Кантактная асоба - Анжаліка Аношка,  Кацярына Бокач

     Паводле рассылкі БАСР

Видео