BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Датэрміновае галасаваньне ў Беларусі. Фотарэпартаж

28.09.2008
Датэрміновае галасаваньне ў Беларусі. Фотарэпартаж

23 верасьня у Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне, прадугледжанае  беларускім заканадаўствам. “Чамусьці менавіта для Беларусі некаторыя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці АБСЕ, рэкамендуюць скасаваць датэрміновае галасаваньне, а для іншых дзяржаў, напрыклад ЗША, – пашырыць гэтую практыку”, – казаў Мікалай Лазавік 2 гады таму.

Беларускія праваабаронцы лічаць, што датэрміновае галасаваньне ва ўмовах беларускай рэчаіснасьці, - лепшы шлях да фальсыфікацыі выбараў. І сёлета прыкладаў гэтаму было шмат.

Прыкладам, у Баранавічах на выбарчым участку №15 давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса Мікалай Севярцаў убачыў ужо апячатаную без назіральнікаў скрыню для папярэдняга галасаваньня, каля якой дзяжурылі два сябры камісіі. “Апячатана аказалася толькі верхняя частка скрыні, а сама скрыня зборная і сьценкі паміж сабою замацаваны толькі мэблевымі вінтамі, якія вельмі лёгка адвінціць у патрэбны час”, - паведаміў Севярцаў. Ён прапанаваў сябрам камісіі апячатаць бакі скрыні і дно, але сябра камісіі Ірына Іванюшкіна адмовілася гэта зрабіць.

Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля», сябру ГА «БАЖ» Юрыю Дзяд­зінкі­ну не дазволілі рабіць фотаздымкі на ўчастку, дзе пачалося датэрмінова­е галасаваньне. Нягледзячы на прад’яўленае пасьведчаньне, сябры ўчастковай камісіі не далі фатографу выконваць ягоную працу, с­паслаўшыся на забарону старшыні ўчастковай камісіі Эльмана Хосіева. Старшыня аддаваў распараджэньні па тэлефоне, бо сам ён на той час на ўчастку адсутнічаў.

Шырока выкарыстоўваўся у часе датэрміновага галасаваньня так званы “адміністратыўны рэсурс”. У інтэрнэт-прасторы шмат карыстальнікаў абмяркоўвалі што студэнтаў "гоняць на выбары пад прымусам". Такія захады даюць свой плён. Так, на 528-м выбарчым участку Коласаўскай акругі № 106 Мінску выбары ўжо адбыліся. Пра гэта паведаміў лідар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, які балатуецца па гэтай акрузе, піша БелаПАН:

“Па словах Сяргея Калякіна, участак месціцца ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а асноўныя выбаршчыкі там – студэнты. Прадстаўнік камісіі Марына Малашкевіч сказала, что на 528-м выбарчым участку сапраўды прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў”.

На думку прадстаўнікоў апазыцыі, улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаванне каб сфальсіфікаваць выбары:

“Пра гэта было заяўлена на паседжанні прэзідыума палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. АДС рыхтуюць спецыяльную заяву ў сувязі з паўсюдным выкарыстаннем уладамі адміністрацыйнага рэсурса для забеспячэння патрэбнага працэнту яўкі падчас датэрміновага галасавання”, - інфарм
аваў партал tut.by.

Тым часам, правядзеньне выбараў паводле дэмакратычных прынцыпаў – адно з патрабаваньняў Эўразьвязу да Беларусі. Ад таго, ці будуць беларускія выбары ў парлямэнт легітымнымі, залежаць стасункі паміж Беларусьсю і Эўропай наагул.

Вольга Носік, [email protected]

Фота - Юліі Дарашкевіч

Галасаваньне ва ўнутраных войсках МВД РБ:


 

Вулічная агітацыя:

Мінакі чытаюць агітацыйныя матэрыялы Людмілы Гразновай:


 

 

Людміла Гразнова раздае ўлёткі са сваёй праграмай ля мэтро Трактарны завод.

Вольгу Казуліну падтрымлівае бацька:


Сустрэча Вольгі Казулінай  з выбарцамі, ЖЭС 117, што на вул. Лабанка ў Менску:

 

У датэрміновым галасаваньні бяруць актыўны ўдзел студэнты:


Видео