BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Дзень гораду Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі запрашае на начоўку

12.09.2008
У Дзень гораду Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі запрашае на начоўку

У ноч з 13 па 14 верасьня Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі будзе працаваць да 4 гадзін раніцы.

Адкрые незвычайную праграму квінтэт Прэзыдэнцкага духавога аркестру: а 20.00 ён выступіць на пляцоўцы перад музэем. Акрамя клясыкі, госьці музэю пачуюць і джаз: свае лепшыя кампазыцыі выканае гурт “Apple Tea” (Яблычная гарбата).

Пад мазуркі Шапэна адбудзецца прэзэнтацыя сталічнага фотамастака Георгія Ліхтаровіча “Менскія вокны. Адбіцьцё”. Выстава рыхтавался да Дня гораду цягам усяго году. Георгій Ліхтаровіч - аўтар некалькіх фотаальбомаў, у тым ліку, “Менск”, “Траецкае прадмесьце”. Здымкі з сэрыі “Менскія вокны. Адбіцьцё” ўвойдуць у новую кнігу Ліхтаровіча. Ім зробленыя ўжо каля тысячы здымкаў з выявамі гістарычных куткоў сталіцы, вітражы Нацыянальнай бібліятэкі, новыя вокны звычайных шматпавярховікаў.

Спасылка 

Видео