BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны спабор відэафільмаў

26.09.2008
Міжнародны спабор відэафільмаў
Амбасада ЗША ў Беларусі ладзіць міжнародны спабор відэафільмаў “Дэмакратыя – Ваш голас, Ваша відэа”.Спабор арганізаваны Дзярждэпартаментам ЗША ў супрацоўніцтве з амерыканскімі навучальнымі ўстановамі, прафэсыйнымі аб’яднаньнямі кінематаграфістаў і грамадзкіх арганізацый і ставіць за мэту далучэньне грамадзкасьці да дыялогу аб дэмакратыі.

Патрабаваньні спабору:

-стварыць відэафільм “Дэмакратыя – гэта…”

-працяг – ня больш за 3 хвіліны

 -фільмы мусяць быць пазбаўленыя заклікаў да гвалту, парнаграфічных сцэн, абражаць палітычныя, культурныя, рэлігійныя пачуцьці

 -фільмы мусяць быць на ангельскай мове альбо з ангельскімі субтытрамі

 -магчымы індывідуальны альбо калектыўны ўдзел

  -удзельнічаць у спаборы могуць асобы старэйшыя за 18 год.

  Удзельнікі спабору мусяць разьмясьціць свае фільмы на вэб-пляцоўцы

  http://www.youtube.com/ democracychallenge .

  Апошні тэрмін – да 31 студзеня.

  Адбор паўфіналістаў ад Беларусі – люты-сакавік 2009 года.

  Адкрытае інтэрнэт-галасаваньне – красавік-травень 2009 года.

  Вызначаюцца сем пераможцаў ( па адным з геаграфічнага рэгіёну).

 Пераможцы наведаюць ЗША, дзе будуць дэманстравацца фільмы і заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскай кінаіндустрыі і тэлебачаньня, СМІ і грамадзкімі дзеячамі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы

www.videochallenge.america.gov альбо па тэлефоне 8-017-217-0481.

Видео