BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адукацыйныя візыты ў Брусэль

26.09.2008
Адукацыйныя візыты ў Брусэль
Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і эка-асацыяцый, навукоўцы, эксперты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашаюцца да спабору на ўдзел у адукацыйным візытам у Брусэлі. Адукацыйныя візыты ладзяцца з мэтай стварэньня больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Эўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разуменьня функцыянаваньня Эўрапейскай камісіі, Рады ЭЗ і Эўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Разьвіцьця Прававых Тэхналёгій (Украіна).

     Кожны візыт, акрамя агульнага азнаямленьня са структурамі ЭЗ, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэньня магчымасьцяў супрацоўніцтва паміж Брусэлем і Беларусьсю ў такіх сфэрах як: ахова навакольнага асяроддзя, энэргетыка і энэргазьберагальныя тэхналёгіі, навука і адукацыя, транспарт. Наша праграма мае на мэце дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з эўрапейскімі калегамі.   
Першы візыт з тэматычным акцэнтам на пытаньні аховы навакольнага асяроддзя і супрацоўніцтва Беларусі і ЭЗ у галіне барацьбы з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы адбудзецца ў першай дэкадзе лістапада.

     Перавага будзе аддавацца кандыдатам з адпаведнымі ведамі, а таксама з працоўным досьведам.

     Веданьне ангельскай мовы – не абавязковае! 

     Апошні тэрмін падачы заявак – 10 кастрычніка.

     Заяўкі на ўдзел просім дасылаць на электронныя адрасы: [email protected] 
[email protected].

     Больш падрабязная інфармацыя: Phone:                 +32 (0)2 791 7504        (7505, 7521), Fax: +32 (0)2 535 79 00, www.democraticbelarus.eu .

 

Видео