BE RU EN
rss facebook twitter

Сэмінар у Берліне для прадстаўнікоў беларускіх школ

03.04.2008
Сэмінар у Берліне для прадстаўнікоў беларускіх школ

Нямецкая служба педагагічных абменаў сумесна з Фондам “Сустрэчы Усход-Захад” прапануе беларуска-нямецкія і ўкраінска-нямецкія школьныя партнэрствы і рыхтуе візыты для прадстаўнікоў беларускіх школ.

Прадстаўнікі зацікаўленых беларускіх школ запрашаюцца да ўдзелу ў кантактным сэмінары ў Берліне 8-15 лістапада.

Візыт будзе складацца з 2 частак:

9-11 лістапада – сэмінары-сустрэчы для беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў,
12-14 лістапада – сустрэчы беларускіх груп (вучняў і настаўнікаў) з магчымымі нямецкімі партнэрамі (прадстаўнікамі нямецкіх школ), абмеркаваньне сумесных праектаў.

Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 10 траўня

Падрабязная інфармацыя аб крытэрах адбору ўдзельнікаў, форма заяўкі і апісаньне праграмы – на вэб-пляцоўках www.kmk.org/pad/home.htm , www.stiftung-woeb.de .

З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатаркі Галіны Верамейчык: тэл./факс + 375 17 200 3182, тэл. + 375 29 408 0717,  + 375 29 151 9397, эл. пошта [email protected] .

Видео