BE RU EN
rss facebook twitter

Еўрапейскі парламент заклікае да вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага

16.09.2011
Еўрапейскі парламент заклікае да вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Дэпутаты Еўрапарламента ў рэзалюцыі, прынятай на пленарным пасяджэнні 15 верасня, выразілі глыбокую заклапочанасць пагаршэннем становішча праваабаронцаў у Беларусі. Яны рашуча асудзілі нядаўні арышт і абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага (старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна") і адмову беларускіх уладаў паважаць фундаментальныя правы грамадзян на свабоду сходаў і меркаванняў. 

Улічваючы "беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года", дэпутаты Еўрапарламента лічаць, што крымінальная справа ў дачыненні да Алеся Бяляцкага з'яўляецца палітычна матываванай і мае намер перашкодзіць яго законнай дзейнасці ў якасці абаронцы правоў чалавека. Яны заклікаюць да "неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Алеся Бяляцкага, спынення судовага расследавання і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго".

Еўрапарламент таксама заклікаў Савет Еўропы, Еўрапейскую камісію і Высокага прадстаўніка Еўразвязу па знешняй палітыцы і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан узмацніць ціск на беларускія ўлады, пашырыць спіс асоб, якім забароненая выдача віз у ЕЗ, і замарозіць актывы тых, хто мае дачыненне да арышту і судовага пераследу Алеся Бяляцкага.  

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео