BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новыя абмежаваньні на ўезд у ЗША для беларускіх урадоўцаў

16.08.2007
Новыя абмежаваньні на ўезд у ЗША для беларускіх урадоўцаў

Злучаныя Штаты Амэрыкі пашырыць сьпіс асобаў, адносна якіх ужываецца спэцыяльная працэдура разгляду заяваў на ўезд у ЗША. Дзярждэпартамэнт абмежаваў выдачу візаў для афіцэраў КДБ і МУС у званьні вышэй за падпалкоўніка, супрацоўнікаў ідэалягічных аддзелаў выканкамаў, членаў выбарчых камісій, а таксама іх сужэнцаў.

У прэсавым рэлізе пасольства ЗША ў Беларусі прыводзіцца матывацыя рашэньня: «Праз год пасьля прыняцьця прэзыдэнтам Бушам распараджэньня 8015 адносна Беларусі рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае практыку зьняволеньня і перасьледу грамадзян за выказваньні ў абарону дэмакратыі, правядзеньне мірных дэманстрацый і выступленьні супраць рэпрэсыўнай палітыкі рэжыму.

Нягледзячы на тое, што мінулай вясной мела месца некаторае аслабленьне рэпрэсіўных мераў, на працягу апошніх некалькіх тыдняў мы сталі сьведкамі чарговага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека, і прэзыдэнцкае распараджэньне прыпыняе ўезд у Злучаныя Штаты па іміграцыйных ці неіміграцыйных візах асобаў, адказных за палітыку альбо дзеяньні, што пагражаюць працэсу пераходу да дэмакратыі ў Беларусі.
Цяпер спэцыяльная працэдура разгляду зваротаў па візы на ўезд у ЗША распаўсюджваецца на наступныя катэгорыі грамадзянаў Беларусі:

• чыноўнікаў узроўню намесьнікаў міністраў і вышэй альбо прыроўненых да іх;
• генэральнага пракурора і яго намесьнікаў;
• афіцэраў Міністэрства ўнутраных спраў у званьні вышэй за падпалкоўніка;
• афіцэраў КДБ Беларусі ў званьні вышэй за падпалкоўніка;
• супрацоўнікаў ідэалягічных аддзелаў Менскага гарадзкога і абласных выканкамаў;
• кіраўніка і намесьнікаў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта;
• членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі;
• старшыняў абласных выбарчых камісій;
• старшыняў абласных і раённых судоў;
• старшыні Канстытуцыйнага суду
• дырэктараў і намесьнікаў дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў;
• сужэнцаў пералічаных вышэй асобаў». 

По материалам   "Радыё Свабода"

Видео